БЕЛ Ł РУС

Літва змяніла правілы ўезду для аўтамабіляў з беларускімі нумарамі

15.02.2025 / 15:57

Nashaniva.com

З 15 лютага ўступілі ў сілу новыя правілы перасячэння мяжы Літвы на аўтамабілях з беларускай рэгістрацыяй. Зараз заехаць у краіну змогуць толькі пэўныя катэгорыі кіроўцаў і транспартных сродкаў.

Легкавы аўтамабіль з беларускімі нумарамі можа перасякаць мяжу Літвы, калі ён: належыць грамадзяніну Беларусі, які мае літоўскую візу або дазвол на жыхарства ў Літве, і выкарыстоўваецца для асабістых паездак у ЕС; належыць грамадзяніну краіны ЕС, які пражывае ў Беларусі і кіруе аўтамабілем у асабістых мэтах.

Ва ўсіх астатніх выпадках для ўезду патрабуецца спецыяльны дазвол Міністэрства эканомікі і інавацый Літвы згодна з умовамі Рэгламенту Рады ЕС №765/2006.

За рулём транспартнага сродку павінен быць уладальнік аўто.

Аўтамабілі, зарэгістраваныя на юрыдычныя асобы або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах, уязджаць у Літву не могуць.

За парушэнне новых правілаў прадугледжаны штрафы і канфіскацыя транспартнага сродку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула