БЕЛ Ł РУС

Оле-Эйнар Б'ёрндален больш не рэкардсмен па перамогах на чэмпіянатах свету

15.02.2025 / 19:26

Nashaniva.com

Пяціразовы алімпійскі чэмпіён з Нарвегіі 31-гадовы Ёханэс Цінэс Бё перакрыў дасягненне свайго суайчынніка, васьміразовага алімпійскага чэмпіёна і мужа беларускі Дар'і Домрачавай Оле-Эйнара Б'ёрндалена па залатых медалях чэмпіянатаў свету па біятлоне.

Ёханэс Цінэс Бё. Фота: AP Photo/Matthias Schrader

Атрымаўшы перамогу ў спрынце на чэмпіянаце свету ў швейцарскім Ленцэрхайдэ, Ёханэс Бё заваяваў 21-е па ліку золата сусветнага першынства. У Б'ёрндалена было 20 перамог на турнірах такога ўзроўню.

Серабро і бронзу ў гэтай гонцы заваявалі амерыканец Кэмпбел Райт і француз Кентэн Фіён Мае.

Пабіць дасягненне Оле-Эйнара Б'ёрндалена па колькасці залатых алімпійскіх медалёў Ёханэсу Бё, відаць, не суджана, бо ў студзені 2025 года ён абвясціў пра свой намер пасля гэтага сезону завяршыць спартыўную кар'еру. 

Чытайце таксама:

На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА

Б'ёрндален адмаўляецца ад працы трэнерам, каб быць больш з сям'ёй

Беларускія біятланісты прапусцяць спаборніцтвы дзеля ўдзелу ў выбарах

Каментары да артыкула