БЕЛ Ł РУС

Халезін збіраецца выдаць свае мемуары

16.02.2025 / 19:15

Nashaniva.com

«Наша гісторыя, пачынаючы з саўка да гэтага часу».

Мікалай Халезін. Архіўнае фота

Рэжысёр Мікалай Халезін расказаў «Радыё Свабода», што працуе цяпер над кнігай мемуараў.

«Падзагаловак — «Як выжыць пры дыктатуры і не памерці пры дэмакратыі». Наша гісторыя, пачынаючы з саўка да гэтага часу. Працуем з выдаўцамі. Амерыканскія і брытанскія выдаўцы ўжо чытаюць. Гатовыя пяць раздзелаў. Кніга будзе на ангельскай мове. Калі вырашу, што трэба выдаць не толькі па-ангельску, то толькі па-беларуску», — падзяліўся ён.

Чытайце таксама:

Халезін паразважаў пра феномен лукашызму: Усе мы здзівімся, як імгненна забудуць пра Лукашэнку

Навошта Пяткевіч вярнулі ў Адміністрацыю Лукашэнкі? Версія Халезіна

Халезін: «Бяляцкі — добры кандыдат у прэзідэнты. Ён такі чалавек, які хацеў бы сузіраць Беларусь»

Халезін: Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты — гэта пошук сэнсу жыцця пасля смерці жонкі

Каментары да артыкула