Грамадства5757

Халезін: Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты — гэта пошук сэнсу жыцця пасля смерці жонкі

У новым выпуску ТОКу вядомы рэжысёр Мікалай Халезін расказаў пра сваё стаўленне да Віктара Бабарыкі.

«Я лёгка мог бачыць Бабарыку прэзідэнтам. (…) Я з многімі вельмі блізкімі да яго людзьмі пагаварыў. Я яго зразумеў як персону, зразумеў, пра што ён.

Па-першае, гэта чалавек добры першапачаткова. Гэта проста відавочна. Другое, гэта чалавек са стратэгіяй. То-бок, у яго стратэгія была на ўсіх фазах. Што б ён ні ўзначальваў, у яго была стратэгія»,

— разважае рэжысёр Мікалай Халезін.

«Калі казалі, што ён рускі, калі Пазняк нёс гэтую ўсю беліберду пра тое, што гэта маскаль, Газпром і гэтак далей… Пазняк проста гісторыю забыўся. Ён проста не памятае,

— заўважае рэжысёр і тлумачыць:

Бабарыка ўзначальваў Банк Алімп у той час, калі ў Беларусі была дыктатура, а ў Расіі была нібыта дэмакратыя. І хто хацеў бы аб'яднацца з «Газпрамам»? Усе банкі — кожны вазьмі! І кожны б сказаў: «Ды мы хочам, вядома».

Але гэты [Банк Алімп] змог прапанаваць канцэпт. Здолеў правесці перамовы. Змог дамовіцца і ўвайшоў у гэты пул. Натуральна, ён яго не мог потым ужо адкінуць. (…) Ужо памянялася сітуацыя ў Расіі, але ты ўжо не можаш выйсці з гэтага. Хоць, можа быць, ён і хацеў бы».

Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты Халезін называе самазабойствам. Але ён падкрэслівае, што гэта было рашэнне, прынятае з імкнення знайсці новы сэнс у жыцці пасля трагічнай смерці жонкі. Нагадаем, Марына Бабарыка загінула ў 2017 годзе падчас заняткаў дайвінгам на адпачынку на партугальскім востраве Мадэйра.

«Ён на гэта рашыўся, таму што пачаў выбіраць місію. (…) Калі ў цябе недарэчна сыходзіць з жыцця самы блізкі табе чалавек, ты хочаш нешта зрабіць, каб сабе прыдумаць новы сэнс.

@tokbelarus Что за байки Лукашенко травит про Баварию? #политика #беларусь #минсксейчас #беларусьновости #новостибеларуси #Лукашенко ♬ sonido original - Nightcore Nation

І ён вось так і знайшоў гэты сэнс. Параіўся з сынам, параіўся з дачкой — і пайшоў. І вось дзе ён апынуўся. І зараз ён праходзіць той перыяд, які мала каму выпадае. Калі ты быў кандыдатам у прэзідэнты, а стаў зняволеным. І пры гэтым ты не здзейсніў нічога».

Халезін упэўнены, што ў Бабарыкі была стратэгія адносна правядзення перадвыбарчай кампаніі, і ён спадзяваўся на яе паспяховасць. У тым ліку на тое, што зможа дамовіцца з Масквой.

Халезін звяртае ўвагу, на тое, што Віктар Бабарыка лёгка можа інтэгравацца ў любую тэму. У якасці прыкладу ён прыводзіць калекцыю карцін «Белгазпрамбанка»:

«Не кожны набор нават дарагіх артэфактаў можна назваць калекцыяй. Калекцыя — гэта ў першую чаргу канцэпт. Гэтыя рэчы могуць быць недарагімі, але калі ў іх дакладна вытрымана канцэптуальная лінія, то гэта будзе добрае.

Не будучы куратарам, не будучы мастацтвазнаўцам, ён стварыў добрую калекцыю. Бо ён узяў вельмі вузкі сегмент, вельмі правільны, і сам адсочваў з'яўленне на аўкцыёнах артэфактаў. А значыць, ён можа інтэгравацца ў любую тэму. Ён можа вывучыць і прыняць правільнае рашэнне. Для мяне ён быў такім чалавекам. Напэўна, калі б галасаваў, першапачаткова я б за яго галасаваў».

Глядзіце цалкам:

Каментары57

  • Шмалезін
    24.12.2024
    "Халезін упэўнены, што ў Бабарыкі была стратэгія адносна правядзення перадвыбарчай кампаніі". Халезін вярзе пургу. Дастаткова ўспомніць інтэрвію Бабарыкі Шрабману, каб зразумець, што не было там глыбокай стратэгіі. Шрайбман пытаўся, што ён будзе рабіць, калі рэжым проста яго пасодзіць. Бабарыка ў адказ мармытаў нешта накшталт "а што скажа народ, калі яго некалькі мільёнаў?". Ды нічога народ не скажа... І ўся недасканаласць "стратэгіі" была відавочнай з самага пачатку.
  • Беларус з-пад Маладэчна
    24.12.2024
    Пісаў жа ўчора што і Радзіна і Халіп супрацоўнічаюць з расейскімі спецслужбамі. Не прайшло і сутак як у загаловак рэдакцыя выносіць хлусьлівае сцверджаньне Халезіна фактычна "папускаючы" яго да ўзроўню Радзінай.
  • Беларус з-пад Маладэчна
    24.12.2024
    Шмалезін, усё правільна. Мэта ўдзелу Бабарыкі ў кампаніі 2020 – разгайдаць сытуацыю, аслабіць вусатага. Тое ж самае што ў 2010-м годзе калі расейскія спецслужбы фінансавалі кампаніі Някляева-Дзьмітрыева і Саннікава.

Цяпер чытаюць

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас20

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Усе навіны →
Усе навіны

«Зарабляйце, а не ваюйце». Трамп і Уіткаф вераць, што Пуцін можа пайсці на мір дзеля прыбыткаў. Або самі мараць аб зыску12

У Польшчы беспрацоўны ўдарыў беларускага доктара за тое, што той адбірае працу ў палякаў28

Пяскоў: Пуцін не адхіляў мірнага плана ЗША1

Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы ў дачыненні да Верамейчыка і Грачыхі3

Ці паспеюць беларускія спартоўцы адабрацца на Зімовую Алімпіяду?

«Я глыбока паважаю беларусаў, з якімі служу». Гутарка з амерыканскім медыкам палка Каліноўскага1

Беларусаў эвакуявалі са Шры-Ланкі, дзе бушуе цыклон1

Памерла 39‑гадовая ілюстратарка, якая ў 2020 годзе стварала стыкеры ў падтрымку рэпрэсій і АМАПу63

Пасольствы Францыі і Швейцарыі зрабілі адвэнтавы каляндар проста са сваіх вокнаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас20

Расійскі генерал: Ва Украіне мы атрымалі жорсткі ўрок, народ там супраць нас

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць