Зяленскі заклікаў саюзнікаў даць Украіне гарантыі як у Ізраіля
Зяленскі нагадаў пра леташнюю ракетную атаку Ірана на Ізраіль, у адбіцці якой удзельнічалі ЗША, Францыя, Вялікабрытанія і шэраг іншых дзяржаў, уключаючы Іарданію.
Уладзімір Зяленскі. Фота: President.gov.ua
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю NBC заявіў, што ягонай краіне патрэбныя гарантыі бяспекі, падобныя да тых, што саюзнікі далі Ізраілю.
Зяленскі нагадаў пра леташнюю ракетную атаку Ірана на Ізраіль, у адбіцці якой удзельнічалі ЗША, Францыя, Вялікабрытанія і шэраг іншых дзяржаў, уключаючы Іарданію.
«Ізраіль не член НАТА. Выдатна, што гэтыя краіны знішчылі іранскія ракеты. Гэта азначае, што ў іх [Ізраіля] ёсць гарантыі бяспекі. Канкрэтныя гарантыі бяспекі ад ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і іншых саюзнікаў. Я думаю, мы ў гэтым вельмі маем патрэбу», — сказаў украінскі прэзідэнт.
Сярод іншых гарантый Зяленскі пералічыў «магутны пакет» узбраенняў — ракеты, якія размясцілі б на тэрыторыі Украіны ў якасці прэвентыўнага кроку, і шматлікую армію, супастаўную з расійскай, калі Кіеў не ўступіць у Паўночнаатлантычны альянс.
З 1 снежня 2024-га штатная колькасць Узброеных сіл Расіі павялічылася да 2,39 млн чалавек, уключаючы 1,5 млн вайскоўцаў. Зяленскі ацэньваў колькасць украінскай арміі ў 880 тыс. салдат і афіцэраў.
Чытайце таксама:
Зяленскі назваў колькасць украінскіх вайскоўцаў, якія загінулі на вайне
Сікорскі пракаментваў верагоднасць стварэння аб'яднанага еўрапейскага войска