БЕЛ Ł РУС

Лівійскага фельдмаршала Хафтара ў Мінск прывезлі на самалёце Лукашэнкі

18.02.2025 / 9:22

Nashaniva.com

Boeing 737-800 з бартавым нумарам EW-001PA у ноч з 16 на 17 лютага вылецеў з Мінска ў Бенгазі і ў той жа дзень вярнуўся назад.

 

Фота: Лівійская нацыянальная армія

На так званым прэзідэнцкім самалёце ў Беларусь прывезлі Вярхоўнага галоўнакамандуючага Лівійскай нацыянальнай арміяй фельдмаршала Халіфу Белкасіма Хафтара, піша Reform.news.

Той факт, што лівійскі лідар выкарыстаў асабісты самалёт Лукашэнкі, у афіцыйнай фотасправаздачы БелТА паспрабавалі схаваць. Аднак лівійскі бок апублікаваў серыю здымкаў з аэрапорта ў Мінску на фоне борта з чырвона-зялёнай ліўрэяй і надпісам «Беларусь».

Нагадаем, што ў аэрапорце Хафтара сустрэў старшыня КДБ Іван Церцель.

Халіфа Хафтар прыляцеў учора ў Мінск разам са сваім сынам генерал-лейтэнантам Садамам Хафтарам, начальнікам штаба сухапутных войскаў, зяцем і кіраўніком сваёй канцылярыі генерал-лейтэнантам Аюубам Бусэйфам, а таксама генерал-маёрам Басімам аль-Буайшы.

Абвешчаная мэта візіту — узаемадзеянне Лівіі і Беларусі ў гуманітарнай і сацыяльнай сферах, а таксама эканамічнае супрацоўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула