БЕЛ Ł РУС

У Польшчы забралі чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы з-за беларускіх і расійскіх спартсменаў

20.02.2025 / 19:36

Nashaniva.com

У Польшчы летам 2025 года павінен быў прайсці чэмпіянат Еўропы па цяжкай атлетыцы сярод спартсменаў ад 15 да 17 гадоў. Але яго перанеслі ў Мадрыд праз немагчымасць выдаць польскія візы беларускім і расейскім удзельнікам, піша Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Права правядзення спаборніцтваў было дадзена Польшчы Еўрапейскай федэрацыяй цяжкай атлетыкі (EWF) у 2024 годзе. Аднак на мінулым тыдні Рада EWF прагаласавала за перанос чэмпіянату ў Мадрыд.

Прычына пераносу мерапрыемства ў сталіцу Іспаніі — немагчымасць выдачы ўязных віз у Польшчу спартсменам з Беларусі і Расіі, якія павінны былі выступаць у спаборніцтвах пад нейтральным сцягам і без афіцыйнага прадстаўлення сваіх краін (Individual Neutral Athletes).

Увосень 2024 года ў польскім Рашыне без якіх-небудзь праблем прайшлі чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў да 20 гадоў і чэмпіянат Еўропы сярод моладзі да 23 гадоў. У Іспаніі ж праблемы з візамі могуць паўстаць у зборнай Косава, паколькі Мадрыд не прызнае незалежнасць краіны.

Чытайце таксама:

Вяртанне беларускіх біятланістаў на міжнародныя спаборніцтвы зараз нават не разглядаецца

Міністр спорту лічыць міжсабойчык беларускіх і расійскіх біятланістаў у Раўбічах альтэрнатыўным чэмпіянатам свету. І вось чаму

«Падвергнуўся крытыцы за маладушнасць». Як улады вядуць спісы нелаяльных сілавікоў і спартсменаў

Каментары да артыкула