БЕЛ Ł РУС

Расійскія прапагандысты прывезлі ў Беларусь выставу пра жанчын пуцінскіх «герояў»

26.02.2025 / 23:53

Nashaniva.com

Фотавыставу пра жонак, маці і сясцёр расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у захопніцкай вайне ва Украіны, зладзілі ў Рускім доме ў Гродне. Яе прывезлі з расійскага Бранска.

На выставе прадстаўленыя фотапартрэты 38 жыхарак Бранскай вобласці — сваячак расійскіх вайскоўцаў. Яны суправаджаюцца пафаснымі словамі і «пранікнёнымі жаночымі гісторыямі». Абавязковым элементам усіх фотаздымкаў прысутнічае вайсковы кіцель.

Падобныя фотавыставы працуюць у розных гарадах Расіі, а цяпер іх распаўсюдзілі, як выглядае, і на Беларусь.

Чытайце таксама:

«Не дайце шанцу «рускаму міру» прарасці ў вас». Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды гадавіны вайны ва Украіне

Адны ў эйфарыі, другія ў роспачы. Z-каналы падзяліліся ў ацэнках сустрэчы ў Эр-Рыядзе

Беларус, які ваяваў на баку Расіі, скардзіцца, што не можа звольніцца са службы і атрымаць выплаты

Каментары да артыкула