Вайна1919

Адны ў эйфарыі, другія ў роспачы. Z-каналы падзяліліся ў ацэнках сустрэчы ў Эр-Рыядзе

Расійская прапаганда яшчэ не ведае, ці верыць Трампу.

Амерыканская і расійская дэлегацыі на перамовах у Эр-Рыядзе. Фота: МЗС Расіі

Перамовы ў Эр-Рыядзе не засталіся без увагі Z-ваенкараў.

Дзмітрый Селязнёў у тэлеграм-канале WarGonzo адзначае, што «ахвярным казлом выбраны Зяленскі», дні якога злічаны, прадракае падзел Украіны і малюе вобраз слабой і бязвольнай Еўропы.

«Мяркуючы па заявах Трампа пасля сустрэчы расійскіх і амерыканскіх дэлегацый у Саудаўскай Аравіі, абраны ахвярны казёл — гэта Зяленскі. (…) Дні яго палічаныя. Як і палічаныя дні Украіны, народжанай у 90-я, будзе яе першы падзел. І тут Амерыка нахабна адсоўвае нясмелую інклюзіўную Еўропу, Трамп прагна разяўляе рот і патрабуе 50% украінскіх рэсурсаў».

Аўтар адзначае што Расіі выгадна зацягванне канфлікту, бо гэта можа прывесці да яшчэ большага захопу тэрыторыі: «Расіі выгадней, каб гэтая блытаніна і перапалох у стане ворагаў працягваліся даўжэй, каб фінансаванне Украіны з боку ЗША спынілася, каб, нарэшце, абрынуліся франты. Так што будучыя афіцыйныя расійскія межы вельмі туманныя». 

А вось аўтар тэлеграм-канала Fighterbomber не хавае свайго расчаравання:

«Добра, што я ў гэтым нічога не разумею, але такімі тэмпамі мы мірную дамову пабачым вельмі-вельмі не хутка». 

Аўтар тэлеграм-канала ColonelCassad падкрэслівае, што істотныя змены ў канфлікце пакуль немагчымыя. А факт правядзення перамоў аб Украіне без Украіны зусім не азначае, што ЗША збіраюцца ісці на саступкі Расіі:

«Некаторыя наіўныя людзі чакалі нейкіх прарываў ад першага раўнда перамоў у Эр-Рыядзе. Яшчэ трэба прайсці прамым перамовам кіраўнікоў ЦРУ / СЗР (Службы замежнай разведкі — НН), яшчэ павінна адбыцца першая сустрэча Трампа і Пуціна + энная колькасць кулуарных кантактаў. Вайна ў любым выпадку будзе працягвацца аж да падпісання якіхсьці значных дамоўленасцей, якіх на дадзены момант няма і якія раней сустрэчы Трампа і Пуціна дакладна не з'явяцца. Сам факт перамоў пра Украіну без Украіны, ужо сам сабою значны, што разумеюць усе ўдзельнікі, але гэта зусім не азначае, што ЗША збіраюцца ісці нам на саступкі». 

З ім салідарны і аўтар тэлеграм-канала «Рыбар», які называе перамовы ў Эр-Рыядзе «першай вяхой больш буйных перагавораў». У той жа час ён звяртае ўвагу на тое, што гэтая падзея прадэманстравала, што «двухбаковыя кансультацыі па розных лініях будуць працягвацца. А формула «нічога пра Украіну без Украіны» шчасліва забытая». 

Аўтар тэлеграм-канала «Старше Эдды» заўважае, што нармалізацыя адносін з ЗША патрэбна, але неабходна памятаць, што наступны прэзідэнт можа заняць супрацьлеглую пазіцыю:

«Ніхто не спрачаецца, што нармалізацыя адносін і стратэгічная стабільнасць з ЗША неабходная. Не жыццёва неабходная, але дакладна не перашкодзіць, праўда, у гэтай стабільнасці ёсць некалькі пераменных і самая асноўная з іх, гэта адмена дзеянняў папярэдняй адміністрацыі Белага дома.

Вызначаць адносіны з Амерыкай можна толькі на перыяд кадэнцыі дзейнага прэзідэнта, наступны можа заняць дыяметральна супрацьлеглую пазіцыю і заявіць, што вы пра ўсё дамаўляліся з папярэдняй адміністрацыяй, я да гэтага стаўлення не маю». 

Яшчэ больш песімістычны ў ацэнках аўтар тэлеграм-канала «Живов Z». Ён сцвярджае, што «перамовы будуць ісці яшчэ доўга, і не факт, што закончацца завяршэннем канфлікту». Ваенкар звяртае ўвагу, што ЕС гатовы дапамагаць Украіне адстаяць сваю незалежнасць. 

«Пакуль Расія шукае дыялогу з ЗША, ЕС уводзіць 16-ы пакет санкцый, які павінен максімальна балюча ўдарыць па нашым энергетычным сектары і сыравінным экспарце. (…) Пакуль галоўнае пытанне такое: ці адважыцца Еўропа ваяваць з намі без падтрымкі ЗША. Пакуль усё ідзе да гэтага», — піша аўтар. 

Каментары19

  • Бедарус
    19.02.2025
    Историческая встреча, которая будет в каждой книжке по истории.
  • Бедарус
    19.02.2025
    Без помощи США Украина не способна воевать.
  • Бедарус
    19.02.2025
    Навошта?, Почему нужно всех русских под одну гребёнку? Может Фейгин напал или Галкин? Также можно обвинить всех беларусов, что они допустили нападение на Украину из Беларуси.

Цяпер чытаюць

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка7

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі29

Трамп усё ж атрымаў сваю прэмію міру11

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

У Крамлі заявілі, што мірны план ЗША надалей будзе правіць Джарэд Кушнер7

Спявачка Доліна заявіла, што ўсё ж верне паўтара мільёна даляраў пакупніцы сваёй кватэры8

Гістарычную капліцу аднаўляюць у Стоўбцах. Якой яна будзе, «залежыць ад фінансавання»1

Мацкевіч: Абараняйце сваіх лідараў32

Хто тая жанчына, якая перакладае Лукашэнку з арабскай мовы ў ягоным турнэ?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка7

За забойства чалавека ў ІЧУ Барысава арыштавалі двух зэкаў-рэцыдывістаў і 26‑гадовага міліцыянера Кляшчонка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць