БЕЛ Ł РУС

Былога кандыдата ў прэзідэнты Румыніі вызвалілі, але забаранілі выязджаць з краіны

27.02.2025 / 0:5

Nashaniva.com

Затрыманага 26 лютага кандыдата ў прэзідэнты Румыніі Кэліна Джарджэску выпусцілі на волю. Цяпер ён будзе знаходзіцца 60 дзён пад судовым кантролем і не мае права выязджаць з краіны, паведамляе Realitatea.

Кэлін Джарджэску. Фота: AP Photo / Vadim Ghirda

Паводле інфармацыі выдання, супраць Джарджэску распачалі крымінальную справу, паколькі яго падазраюць у:

Самым сур'ёзным абвінавачваннем з'яўляецца падбухторванне да дзеянняў супраць канстытуцыйнага ладу.

На гэтым фоне Генеральная пракуратура Румыніі ўзяла былога кандыдата ў прэзідэнты пад судовы кантроль на 60 дзён. У гэты час Джарджэску забаронена выступаць у СМІ, ствараць акаўнты ў сацыяльных сетках, насіць зброю і пакідаць краіну.

Чытайце таксама:

У ахоўніка Джарджэску знайшлі 1,5 мільёна даляраў наяўнымі пад паркетам. Яшчэ 7,2 мільёны ён з братам атрымаў з Афрыкі

У Румыніі затрымалі прарасійскага кандыдата ў прэзідэнты Кэліна Джарджэску 

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца

Каментары да артыкула