Свет1010

У ахоўніка Джарджэску знайшлі 1,5 мільёна даляраў наяўнымі пад паркетам. Яшчэ 7,2 мільёны ён з братам атрымаў з Афрыкі

Былы баец Замежнага легіёна працаваў наёмнікам у Афрыцы і раптам пайшоў у палітыку. У верасні мінулага года, перад выбарамі, ён лётаў у Маскву.

Гарацыу Потра — спінай. Фота romaniajournal.ro

У сераду раніцай румынская пракуратура правяла 47 вобшукаў, расследуючы справу вакол перадвыбарнай кампаніі па падрыхтоўцы да леташніх прэзідэнцкіх выбараў у краіне.

Таксама расследаванне вядзецца па справах аб стварэнні фашысцкай групоўкі і фальсіфікацыі даных аб фінансаванні выбарчай кампаніі Джарджэску, піша Romania Journal.

Пад следствам знаходзяцца 27 чалавек. Сярод іх — былы баец Замежнага легіёна і наёмнік у Афрыцы Гарацыу Потра. Следчыя сцвярджаюць, што ён разам з іншымі ўдзельнікамі Замежнага легіёна заснавалі фашысцкую арганізацыю і падштурхоўвалі да гвалту.

Гарацыу Потра. Фота: фэйсбук

Гарацыу Потра — 55-гадовы ахоўнік Кэліна Джарджэску, былога прарасійскага кандыдата ў прэзідэнты Румыніі. Палітыка затрымалі, а Потра ў краіне зараз няма. Кажуць, што ён выехаў за мяжу некалькі тыдняў таму.

Гарацыу Потра называюць таксама «румынскім Прыгожыным». З пачатку 1990-х гадоў Потра быў у афрыканскіх і арабскіх краінах замежным легіянерам, целаахоўнікам, начальнікам аховы, ваенным інструктарам. Затым узначаліў групу румынскіх наёмнікаў накшталт ПВК «Вагнер».

У Потра дома былі і іншыя вобшукі, у тым ліку па справе аб нявыплаце падаткаў. Па звестках пракуратуры, кампанія, якая кантралюецца братам Потра, нібыта сабрала ў Афрыцы каля 7 200 000 даляраў, але гэтыя грошы ніяк не фігуравалі ў падатковых дэкларацыях.

Грошы і зброя, знойдзеныя ў Потру. Фота: g4media.ro

Джарджэску пры гэтым заяўляў, што на яго выбарчаю кампанію сышлі нулявыя выдаткі. У сувязі з гэтым ва ўладаў паўстаў шэраг падазрэнняў і яны распачалі крымінальную справу.

У Потры пры вобшуку знайшлі 1,5 мільёны даляраў, схаваных пад паркетам. Па паведамленнях румынскіх СМІ, следчыя таксама выявілі зброю і баявую экіпіроўку — камізэлькі, каскі, заплечнікі. Пракуроры кажуць, што ўсяго Потра захоўвае больш за 6 мільёнаў даляраў наяўнымі.

Тайнік Потра. Фота: g4media.ro

Ператрус прайшоў і ў партнёркі Потра, якая, па версіі следства, мае сувязі з кіраўніцтвам у Маскве.

На некалькіх фатаграфіях, якія фігуруюць у расследаванні, партнёрка ахоўніка адлюстраваная побач з чачэнскімі наймітамі. Таксама, паводле інфармацыі следства, Гарацыу Потра быў заўважаны на Краснай плошчы ў Маскве ў верасні мінулага года.

Джарджэску ў фэйсбуку адрэагаваў на вобшукі: «Камуністычна-бальшавісцкая сістэма працягвае свае адыёзныя злоўжыванні!».

Джарджэску перамог у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, набраўшы 22.94% галасоў, ён павінен быў пазмагацца за прэзідэнцкі пост у другім туры. Аднак Канстытуцыйны суд скасаваў вынікі першага тура з-за замежнага ўмяшання ў выбарчы працэс. Паводле даных спецслужбаў, за Джарджэску ў тыктоку агітавалі дзясяткі тысяч ботаў, якіх звязваюць з Крамлём.

Каментары10

  • Васіль
    26.02.2025
    Гэта дэмакратыя, ці яшчэ не? Калі вынік кандыдат не падабаецца Брусэлю - яго можна арыштаваць? Цырк на дроце.
  • Так і трэба
    26.02.2025
    Малайцы румыны. Ёсць дэмакратыя, а ёсць нацбяспека. Без другой не будзе першай. Калі не даваць рады крамлёўскім агентам, у Еўропе спачатку будзе хаос, а потым парад прапуцінскіх дыктатур. Расія лезе са сваім свіным рылам ва ўсе выбары ў дэмакратычным свеце -- гэтага ўжо абсалютна відавочна. Чакаем доказы па Джарджэску. А там, мо, і да Альтэрнатывы для Германіі справа дойдзе.
  • Жыгуль
    26.02.2025
    Гэтых прарасейскіх палітыкаў у Еўропе трэба паўсюль шчыміць. Варта толькі патрэсці такога - і з яго як з піньяты пачынаюць сыпацца крывавыя пуцінскія грошы.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне2

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Усе навіны →
Усе навіны

Электробусы пачнуць хадзіць у наступным годзе прыгараднымі маршрутамі1

У Расіі паказваюць шоу пра п'яных зорак — глядзяць і беларусы7

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа10

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне18

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне2

Зяленскі: Мірны план ЗША скарацілі з 28 да 20 пунктаў, але ў Трампа ўласнае бачанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць