БЕЛ Ł РУС

Яшчэ адну супрацоўніцу «Пеленга» судзяць за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»

28.02.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Ірыне Суржык пагражае ад 4 да 12 гадоў калоніі.

Ірына Суржык

Ірына Суржык з Мінска. Яна вучылася ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце. Вядома, што больш за 15 гадоў Ірына працуе на ААТ «Пеленг» — найбуйнейшым праектна-канструктарскім прадпрыемстве аптычна-электроннай прамысловасці.

Апошнім часам Суржык была інжынерам-канструктарам 1 катэгорыі ў навукова-канструктарскім упраўленні СКС (яго яшчэ называюцца «дваццаткай») у сектары сістэмнага забеспячэння вытворчасці.

Хутчэй за ўсё, жанчыну затрымалі падчас аблавы на «Пеленг», якая пачалася мінулым летам. Невядома, ці скончылася яна дагэтуль.

Суд над Ірынай пачынаецца 12 сакавіка 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе. Ірыне пагражае ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі» (ч.3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса Беларусі)

Нагадаем, нядаўна асудзілі яшчэ адну супрацоўніцу «Пеленга» — 29-гадовую Карыну Праташчык. Ёй па тым жа артыкуле, але іншай яго частцы, прысудзілі два гады калоніі.

Чытайце таксама:

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай

Каментары да артыкула