Грамадства1111

Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай

Хлопцу Паліны Зыль спатрэбілася медыцынская дапамога пасля арышту яго бацькі.

Паліна Зыль. Фота: Укантакце

Сілавікі арыштавалі мазырскую актывістку і блогерку Паліну Зыль. Як стала вядома «Нашай Ніве», дзяўчыне выставілі абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах і датычнасці да «экстрэмісцкага фарміравання». Яна чакае суда ў СІЗА.

Разам з ёй быў арыштаваны яе хлопец Максім Шуканаў. Інфармацыі пра яго вызваленне не было, хутчэй за ўсё, ён таксама ў СІЗА.

@nashanivanews Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай #Мозырь #мазыр #мозырьбеларусь #навіны #мова #белорусьновости ♬ Spooky, quiet, scary atmosphere piano songs - Skittlegirl Sound

Паліне 31 год. Яна родам з Ельска, вучылася ў Мазыры. У 2020-м дзяўчына падтрымала пратэсты, нават трапіла на суткі. Пасля Паліна адышла ў цень, але заставалася ў краіне.

Паліна Зыль. Фота: Укантакце

І Зыль, і Шуканаў трапілі ў вышук, але не хацелі выязджаць з Беларусі.

Некалькі гадоў яны паспяхова хаваліся, пазбягаючы кантактаў з беларускімі дзяржаўнымі органамі, аднак урэшце пары ўсё ж давялося звярнуцца да медыкаў.

Пасля таго, як быў арыштаваны бацька Максіма, работнік Мазырскага НПЗ Ігар Шуканаў, у хлопца ўзмацніліся праблемы са здароўем.

Чытайце таксама: Работніка Мазырскага НПЗ, якога жорстка затрымліваў мінскі ГУБАЗІК, судзяць па дзвюх крыміналках

Незразумела, ці Максіма і Паліну зафіксавалі камеры ў грамадскіх месцах, ці сілавікам трапіла інфармацыя пра іх зварот да медыкаў. У выніку пару затрымалі на вакзале ў Мінску.

Паліна Зыль. Фота: Укантакце

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Жнівень
    16.02.2025
    Сасуд гвалту
  • Эскулап
    16.02.2025
    "Медыцынская таямніца" не працуе, калі "органы" гэта загадаюць?
  • Д'Артаньян
    16.02.2025
    Якая прыгожая дзяўчына. Зычу ёй хутчэй выскачыць з пасткі. І завязаць з укантакце.

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Усе навіны →
Усе навіны

«На сёння магчымая справядлівая версія — стаім там, дзе стаім». Зяленскі выказаўся наконт тэрытарыяльнага пытання7

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі7

Былога фігуранта справы «Белага легіёна» зноў арыштавалі па крымінальнай справе6

У Індыі хуткасны цягнік сутыкнуўся са статкам дзікіх сланоў1

У Валожынскім раёне пад коламі аўто загінула дзіця

Кіроўца ехаў па МКАД на аварыйнай машыне. Яго пакаралі1

Каталікам Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі дазволілі не пасціць 2 студзеня3

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА22

Біл Клінтан, Майкл Джэксан і Мік Джагер. Каго можна знайсці ў новых дакументах са справы Джэфры Эпштэйна10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў56

Раптоўна памёр папулярны блогер Мікіта Мелказёраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць