Тэмпы прасоўвання Расіі ва Украіне трэці месяц падаюць
Расійская армія ў лютым акупавала 192 квадратныя кіламетры украінскай тэрыторыі, што менш, чым папярэднія месяцы, паведамляюць аналітыкі з групы DeepState.
Паводле даных аналітыкаў, пасля пікавых паказчыкаў акупацыі тэрыторыі ў лістападзе ў наступныя тры зімовыя месяцы — снежань, студзень і лютым тры месяцы адзначаецца зніжэнне тэмпу прасоўвання. Тым не менш:
«Нягледзячы на страту тэмпаў, якая дасягнула ўзроўню ліпеня мінулага года, праціўнік працягвае плаціць вялікую цану ў жывой сіле. Актыўнасць ворага знізілася, але яна нікуды не дзелася, сілы абароны адбіваюць сотню нападаў штодня».
Чытайце таксама:
Макрон: Перамір'е магчыма ўжо хутка, але патрэбна асцярожнасць
Да трэцяй гадавіны вайны ва Украіне ў расійскім інтэрнэце ўпершыню з’явіўся антываенны ролік
Расія спыніць баявыя дзеянні, толькі калі яе будуць задавальняць вынікі перамоў — Лаўроў