Свет55

Расія спыніць баявыя дзеянні, толькі калі яе будуць задавальняць вынікі перамоў — Лаўроў

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў на прэс-канферэнцыі ў Турцыі, што Расія, маўляў, гатовая да перамоў і з Украінай, і з Еўропай. Аднак падкрэсліў, што актыўныя баявыя дзеянні Расія завершыць толькі тады, калі вынікі перамоваў будуць яе задавальняць, піша ТАСС.

Сяргей Лаўроў на перамовах у Эр-Рыядзе. Фота: Evelyn Hockstein/Pool Photo via AP

У той жа час Сяргей Лаўроў адзначыў, што гарантыі таго, што Украіна не ўступіць у НАТА, павінны быць «жалезабетоннымі»:

«Тое, што ўцягванне Украіны ў НАТА з'яўляецца адной з ключавых першапрычын таго, што адбываецца, — у гэтым ніякіх сумневаў няма», — заявіў расійскі міністр.

Раней у Крамлі расказвалі, што чакаюць два асобныя дыялогі ў рамках мірных перамоў — двухбаковы з ЗША і з прыцягненнем Украіны. У той жа час там лічаць, што гаварыць пра ўдзел Еўрапейскага Саюза або Кітая «яшчэ рана».

«Мы гатовыя весці перамовы і з Украінай, і з Еўропай, з любымі прадстаўнікамі, якія ў духу добрай волі хацелі б дапамагаць дасягнуць міру, але баявыя дзеянні мы спынім толькі тады, калі гэтыя перамовы дадуць цвёрды і ўстойлівы вынік, які задавальняе Расійскую Федэрацыю», — сказаў Лаўроў.

Пры гэтым ён следам за Уладзімірам Пуціным заявіў пра «рэаліі на зямлі», якія «несумненна, павінны ўлічвацца».

18 лютага ў сталіцы Саудаўскай Аравіі, горадзе Эр-Рыядзе, адбылася сустрэча паміж амерыканскай і расійскай дэлегацыямі. Пасля перамоў расійскія іх удзельнікі заявілі, што яны прайшлі «нядрэнна» і што каманды Расіі і ЗША «ў свой час» пачнуць кантакты па Украіне. Сяргей Лаўроў тады таксама сказаў, што гэтая сустрэча «дала надзею на нармальны дыялог з ЗША». 

Украіна, у сваю чаргу, пратэстуе супраць таго, што яе лёс ЗША і Расія вырашаюць паміж сабой, без яе ўдзелу. 

Каментары5

  • Woodoo Cult
    24.02.2025
    Не будет никакой федерации. Останется московский улус в пределах 3-4 областей. И переговоры с вами вести уже не будет необходимости.
  • Ёсік
    24.02.2025
    Дык усё ж НАТА? А казалі аб нейкай дэнацыфікацыі, асабліва мядзьведзеў на гэта цісне апасьля алкаголю. Зьнішчылі гарады і вёскі, зруйнавалі прадпрыемствы, людзей пазабівалі, а дзеля чаго? Колькі сваіх паклалі, страты ў Афганістане перавыканалі. Апасьля папер падпісаных для Расеі вайна не скончыцца, трэба ж усіх уладкаваць у цывільным жыцьці за нем4ньшыя грошы, чым на вайне. Шчэ бабцы пазнаеце і згвалтаванні, і забойствы. Але вам гэтае патрэбна, вы ж не можаце жыць без дурнога цара.
  • Азіс Мразіш
    24.02.2025
    Старпёрам-псіхапатам даўно трэба прызнаць, што іх "рэаліі на зямлі" ужо падыходзяць да завяршэння. Думайце пра вечнае і адчапіцеся ад суседзяў...

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць