БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя расказала, колькі ў аптэках беларускіх лекаў, а колькі імпартных 

2.03.2025 / 14:13

Nashaniva.com

Доля беларускіх лекавых прэпаратаў у аптэчнай сетцы складае каля 65 працэнтаў, а ў шпітальным сектары больш як 80 працэнтаў, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Беларускія фармацэўтычныя прадпрыемствы сёння выпускаюць каля 1,8 тыс. найменняў лекавых прэпаратаў розных фарматэрапеўтычных груп, з іх больш як 760 — арганізацыі холдынгу «Белфармпрам».

«У аб'ёме спажывання ва ўмоўных упакоўках доля беларускіх лекавых прэпаратаў у аптэчнай сетцы складае каля 65 працэнтаў, а ў шпітальным сектары больш як 80 працэнтаў, што абумоўлена значнай (у сярэднім у тры разы) розніцай у цэнах на імпартныя і айчынныя прэпараты», — адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Па выніках 2024 года аб'ём вытворчасці фармацэўтычнай прадукцыі склаў Br2462,2 млн з тэмпам росту 122,3 працэнта ў фактычных цэнах да ўзроўню 2023 года.

У 2024 годзе айчынныя вытворцы на ўнутраным рынку ўпершыню зарэгістравалі 67 новых айчынных лекавых прэпаратаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула