БЕЛ Ł РУС

Латушка: ЗША перасталі быць лідарам вольнага свету

3.03.2025 / 21:47

Nashaniva.com

Злучаныя Штаты Амерыкі «застаюцца моцнай дзяржавай, магутнай краінай», аднак яны «перасталі быць лідарам вольнага свету», заявіў на сваім ютуб-канале кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, каментуючы перамовы прэзідэнтаў ЗША Дональда Трампа і Украіны Уладзіміра Зяленскага, якія адбыліся 28 лютага.

Павел Латушка. Скрыншот з відэа

Тое, што адбылося ў пятніцу ў Авальным кабінеце, Павел Латушка лічыць фіяскам амерыканскай дыпламатыі.

«Большасць лідараў, палітыкаў, еўрапейскіх дэмакратый […], дэмакратычных дзяржаў ва ўсім свеце ўсвядомілі пасля гэтай гутаркі […], што ЗША больш не з'яўляюцца лідарам вольнага свету», — сказаў экс-дыпламат.

Цяпер, на ягоную думку, каштоўнасці для ЗША значаць вельмі мала:

«галоўным становіцца — любой цаной падпісаць пагадненне, саступіўшы каштоўнасці, пагадзіўшыся з парушэннем міжнароднага права, змяніўшы ацэнку агрэсара як роўны бок у гэтай вайне».

Таксама, лічыць Латушка, цяпер «усе зразумелі, што слабых ЗША могуць і кінуць у складаны момант».

Раней Павел Латушка некалькі разоў выступіў з крытыкай амерыканскай адміністрацыі і ў падтрымку Уладзіміра Зяленскага адразу пасля скандальнай размовы паміж прэзідэнтамі ЗША і Украіны ў Белым доме.

Чытайце таксама:

Павел Латушка выступіў у падтрымку Уладзіміра Зяленскага

Як адрэагавала беларускае грамадства і прапагандысты на сварку Трампа і Зяленскага

Ціханоўская падтрымала Украіну

«Трамп і Вэнс хацелі прынізіць Зяленскага. Вось чаму яны зладзілі прамую трансляцыю гэтага відовішча»

Каментары да артыкула