БЕЛ Ł РУС

Вэнс: Дзверы для аднаўлення перамоў Трампа і Зяленскага застаюцца адчыненымі

4.03.2025 / 7:17

Nashaniva.com

Дзверы для аднаўлення перамоў Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага застаюцца адчыненымі, калі ўкраінскі прэзідэнт гатовы сур'ёзна гаварыць пра мір, заявіў у інтэрв'ю Fox News віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс.

Фота: AP Photo / Mystyslav Chernov

«Прэзідэнт Трамп выразна і паслядоўна заяўляў: вядома, дзверы адчыненыя датуль, пакуль Зяленскі гатовы сур'ёзна казаць пра мір. Нельга прыйсці ў Авальны кабінет ці куды-небудзь яшчэ і адмовіцца нават абмяркоўваць дэталі мірнай здзелкі», — сказаў ён вядучаму Fox Шону Хэніці.

«Калі яны захочуць казаць пра мір, я думаю, прэзідэнт Трамп будзе першым, хто падыме слухаўку», — дадаў Вэнс. Ён таксама пракаментаваў сварку ў Белым доме ў пятніцу, у якой таксама браў удзел, піша Бі-бі-сі.

Па словах Вэнса, у пачатку сустрэчы ў Авальным кабінеце Дональд Трамп «спрабаваў быць дыпламатычным», а сам ён хацеў «трохі разрадзіць абстаноўку», калі размова паміж прэзідэнтамі перайшла на павышаныя тоны.

«Ён [Зяленскі] прадэманстраваў відавочнае нежаданне ўдзельнічаць у мірным працэсе, — сказаў Вэнс. — Мы павінны прыйсці да мірнага ўрэгулявання. Прэзідэнт [Трамп] спрабаваў гэта зрабіць і будзе працягваць гэта рабіць.

Інтэрв'ю Вэнса было запісана да абвяшчэння аб прыпыненні вайсковай дапамогі Кіеву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула