Свет7676

Трамп прыпыніў усю вайсковую дапамогу Украіне

У панядзелак увечары высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША паведаміў карэспандэнту «Голасу Амерыкі» ў Белым доме аб прыпыненні вайсковай дапамогі Украіне.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images 

ЗША прыпыняюць вайсковую дапамогу Украіне, пра гэта «Голасу Амерыкі» паведаміў высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскай адміністрацыі.

«Прэзідэнт ясна даў зразумець, што ён засяроджаны на міры. Нам трэба, каб нашы партнёры таксама былі адданыя гэтай мэце. Мы прыпыняем і пераглядаем нашу дапамогу, каб пераканацца, што яна спрыяе рашэнню», — заявіў супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта ЗША.

Сам Трамп гэтую пастанову пакуль не каментаваў, афіцыйнай інфармацыі з Белага дома таксама не паступала. Адказваючы ў панядзелак на пытанне, ці не збіраецца ён прыпыніць вайсковую дапамогу Украіне, Трамп сказаў: «Паглядзім, што будзе далей».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп кардынальна змяніў палітыку ЗША ў дачыненні да Украіны і Расіі пасля ўступлення на пасаду ў студзені, заняўшы больш прымірэнчую пазіцыю ў дачыненні да Масквы. Пастанова аб прыпыненні вайсковай дапамогі прынята пасля размовы на павышаных танах з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Белым доме ў пятніцу, падчас якой Трамп раскрытыкаваў украінскага лідара за недастатковую ўдзячнасць Вашынгтону за падтрымку ў вайне з Расіяй.

У панядзелак Дональд Трамп зноў заявіў, што Зяленскі павінен праяўляць вялікую ўдзячнасць за амерыканскую дапамогу, а таксама адмоўна адрэагаваў на публікацыю Associated Press, у якой была прыведзеная цытата ўкраінскага лідара аб тым, што заканчэнне вайны «вельмі, вельмі далёка».

«Гэта найгоршая заява, якую мог зрабіць Зяленскі, і Амерыка больш не будзе гэта трываць!» — напісаў Трамп на сваёй платформе Truth Social.

Аднак у той жа самы дзень Трамп таксама намякнуў, што здзелка, якая адкрывае доступ да ўкраінскіх мінералаў для амерыканскіх інвестыцый, усё яшчэ можа быць заключаная.

Адміністрацыя Трампа пазіцыянуе пагадненне аб карысных выкапнях як спосаб для ЗША вярнуць сродкі, выдадзеныя Украіне ў выглядзе фінансавай і вайсковай дапамогі з моманту ўварвання Расіі тры гады таму.

Калі Дональда Трампа ў панядзелак спыталі ў Белым доме, ці вычарпаны патэнцыял для здзяйснення ўгоды, ён адказаў: »Не, не думаю».

Прэзідэнт паабяцаў даць абноўленую інфармацыю па гэтым пытанні ў аўторак вечарам, калі ён выступіць са зваротам да абедзвюх палат Кангрэса ЗША.

Каментары76

  • Про
    04.03.2025
    Гнида
  • Texas whiskey
    04.03.2025
    Без ПВО русские оккупанты все города в Украине превратят в руины
  • Ладненько
    04.03.2025
    Хоть что-то. Если ещё санкции с РБ снимут, будет вообще хорошо.

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?5

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

Сучаснае беларускае фэнтэзі прызналі «экстрэмісцкім»3

Еўрапейскія дыпламаты кансультаваліся з Ціханоўскай з нагоды прапановы беларускіх уладаў аб сустрэчах11

Лукашэнку расказалі, што пасля ягонага візіту ў Лошыцу мікрараён ахапіў вясельны бум10

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС64

Палітзняволенаму анархісту Аляксандру Казлянку дадалі новы тэрмін

Лідар АГП Мікалай Казлоў выехаў з Беларусі5

Спецпасланнік Пуціна прапанаваў злучыць Расію і ЗША «тунэлем Пуціна — Трампа»7

Бурая гіена, альпійскі казярог, эмбрыён насарога. У Вялікабрытаніі падвялі вынікі конкурсу на найлепшыя фоты дзікай прыроды4

Дзяржава запусціла сэрвіс, які вызначае рынкавы кошт кватэр у Мінску. Праверце сваю7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?5

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць