Лукашэнка сказаў, што можа даць шанец за 2020 год
Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу заявіў, што адна з яго задач — «даць шанец тым, хто памыліўся або нібыта быў «адурманены» ў 2020 годзе», піша БелТА.
Фота: Pavel Bednyakov / AP
«Гатовыя вы перагарнуць старонку і даць шанец тым, хто памыліўся ў 2020 годзе, хто занадта хваляваўся падчас тых падзей, даць ім магчымасць вярнуцца?» — спытаў блогер.
«Мы гэта ўжо робім, і ў гэтым мая задача: той, хто памыліўся, той, хто быў адурманены, павінен жыць на сваёй зямлі, ствараць сем’і і выхоўваць дзяцей. Гэта адна з маіх задач», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Чытайце таксама:
«Гатовы ўстаць побач». Лукашэнка «з аптымізмам глядзіць» на антываенную палітыку Трампа