БЕЛ Ł РУС

Спецпасланнік Трампа пацвердзіў, што на наступным тыдні адбудуцца перамовы Украіны і ЗША

6.03.2025 / 22:45

Nashaniva.com

Спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф пацвердзіў, што на наступным тыдні ў Саудаўскай Аравіі адбудуцца перамовы паміж дэлегацыямі Украіны і ЗША па расійска-ўкраінскай вайне, піша Sky News.

Стыў Уіткаф. Фота: Anna Moneymaker / Getty Images

Па яго словах, горад у Саудаўскай Аравіі, дзе адбудзецца сустрэча, пакуль дакладна не вызначаны.

Спецпасланнік прывітаў сігнал Зяленскага да Трампа і сказаў, што гэта «станоўчы першы крок».

Вашынгтон будзе спрабаваць узгадніць рамкі мірнага пагаднення і пачатковага спынення агню для Украіны, дадаў Уіткаф.

Украінскі чыноўнік на ўмовах ананімнасці расказаў агенцтву AFP, што кіраўнік Адміністрацыі Зяленскага Андрэй Ярмак узначаліць украінскую дэлегацыю, у якую таксама можа ўвайсці міністр абароны Рустэм Умераў, піша «Еўрапейская праўда».

Выданне Axios паведамляла, што сустрэча адбудзецца ў сераду 12 сакавіка.

Пасля спрэчкі Трампа, Вэнса і Зяленскага ў Белым доме 28 лютага ўкраінская і амерыканская дэлегацыі не падпісалі чаканае пагадненне аб выкапнях. Амерыканскі бок тады заявіў пра спыненне вайсковай дапамогі і перадачу разведзвестак для Украіны.

4 сакавіка Зяленскі звярнуўся да ЗША і сказаў, што для міру ва Украіне гатовы разам з камандай працаваць пад лідарствам Трампа. 6 сакавіка ён дадаў, што «Украіна аднавіла працу з ЗША».

Чытайце таксама:

Зяленскі: Наша сустрэча ў Белым доме прайшла не так, як прадбачылася. Прыйшоў час зрабіць усё правільна

Вэнс назваў умовы аднаўлення вайсковай дапамогі Украіне

ЦРУ сцвярджае, што прыпыніла абмен разведзвесткамі з Украінай, але ўкраінскія чыноўнікі кажуць адваротнае 

Дзяржсакратар Рубіа: Спыненне вайны ва Украіне запатрабуе саступак з абодвух бакоў

Зяленскі заявіў пра аднаўленне працы з ЗША

Каментары да артыкула