ЗША працягваюць перадаваць Украіне разведданыя, але ў абмежаваным аб'ёме
Паводле звестак тэлеканала CNN, які спасылаецца на дзве крыніцы ў Пентагоне, ЗША па-ранейшаму дзеляцца з Украінай разведданымі, якія дапамагаюць абароне, але скарацілі перадачу інфармацыі, якая магла б выкарыстоўвацца для наступальных аперацый супраць расійскіх войскаў.
Фота: Igor Golovniov/SOPA Images/LightRocket via Getty Images
Па словах суразмоўцаў CNN, ЗША не хочуць, каб іх лічылі актыўнымі памочнікамі Украіны ў нанясенні ўдараў па Расіі. Але ЗША, маўляў, таксама не збіраюцца хаваць інфармацыю, якая можа дапамагчы Украіне абараніць сябе, дадалі чыноўнікі.
Крыніцы CNN таксама адзначаюць, што спадарожнікавы інтэрнэт-сэрвіс Starlink Ілана Маска, якім карыстаюцца ўкраінскія вайскоўцы, па-ранейшаму працуе ва Украіне.
4 сакавіка стала вядома, што Трамп прыняў пастанову прыпыніць усю вайсковую дапамогу Украіне, уключаючы тую, што ўжо была ў дарозе.
5 сакавіка стала таксама вядома, што спыніўся абмен разведданымі, уключаючы тыя, што тычацца пускаў расійскіх ракет. Каментуючы спыненне паставак дапамогі Украіне, Трамп заявіў, што «хоча спыніць смерці».
Чытайце таксама:
Сенатары-рэспубліканцы заклікаюць Трампа аднавіць дапамогу Украіне і яе доступ да разведданых
ЗША адключылі Украіне цэлепаказальнікі для HIMARS
Вэнс назваў умовы аднаўлення вайсковай дапамогі Украіне
Паўза ці канец? Што азначае рашэнне ЗША прыпыніць дапамогу Украіне
Польшча ўпершыню рэзка адрэагавала на інфармацыю з ЗША. Гаворка пра «Старлінкі» для Украіны