БЕЛ Ł РУС

Неабходную суму для журналісткі Ксеніі Луцкінай сабралі за два дні

8.03.2025 / 8:51

Nashaniva.com

Збор журналістцы, якая правяла за кратамі больш чым чатыры гады і выйшла па памілаванні, быў абвешчаны ў чацвер. Неабходна было сабраць 7 тысяч еўра. Па стане на раніцу суботы неабходная сума сабраная.

Журналістка БТ Ксенія Луцкіна, якая займалася стварэннем дакументальных фільмаў на гістарычныя тэмы, у жніўні 2020 года далучылася да забастоўкі супрацоўнікаў холдынгу і пакінула пасаду і пакінула пасаду спецыяльнага карэспандэнта Белтэлерадыёкампаніі.

Затым Ксенія ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады, дзе адказвала за сувязі з прэсай, і сумесна з іншымі журналістамі планавала стварыць альтэрнатыўнае тэлебачанне на платформе YouTube.

Яе затрымалі ў снежні 2020 года і затым па абвінавачванні ў «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады» прысудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. На волі застаўся яе малы сын.

У зняволенні ў Ксеніі абвастрыліся праблемы са здароўем: у яе была дыягназавая пухліна галаўнога мозгу, якая павялічвалася, выклікаючы пастаянныя галаўныя болі і патрабуючы рэгулярнага прыёму абязбольвальных. У лютым 2023 года Ксенія перанесла цяжкую двухбаковую пнеўманію, што яшчэ больш аслабіла яе арганізм. Роўна праз год — у лютым 2024 — яшчэ адну.

20 жніўня 2024 года Ксенія Луцкіна была вызваленая паводле «памілавання», а 3 сакавіка пакінула Беларусь.

Пасля 4 гадоў у турме і перанесеных хваробаў ёй неабходная тэрміновая медыцынская дапамога, аднаўленне і падтрымка. Збор быў адкрыты, каб дапамагчы Ксеніі пачаць новы раздзел жыцця — без страху, болю і пагрозаў.

Чытайце таксама:

Эвакуявалі з Беларусі журналістку Ксенію Луцкіну

Журналістка Ксенія Луцкіна: Не памятаю прыезд у калонію, таму што вывалілася з аўтазака і страціла прытомнасць

«Сказалі: Эйсмант на цябе вельмі злы». Ксенія Луцкіна — пра падзеі на БТ у 2020-м, калонію і цяжкую хваробу

Каментары да артыкула