БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што Украіна «можа не выжыць у любым выпадку»

9.03.2025 / 19:40

Nashaniva.com

У інтэрв'ю Fox News у Дональда Трампа спыталі, ці камфортна яму ад адчування, што Украіна можа не выжыць без вайсковай падтрымкі ЗША.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

«Украіна можа не выжыць у любым выпадку», — адказаў Трамп.

«У нас ёсць некаторыя слабыя бакі ў адносінах з Расіяй. (…) Гэтага не павінна было здарыцца — тая вайна, і яна здарылася. Так што цяпер мы затрымаліся ў гэтым беспарадку», — дадаў Трамп.

На пытанне, ці аднолькава ён ставіцца да ХАМАС і Расіі, Трамп сказаў, што «быў вельмі жорсткім у дачыненні да Расіі, больш жорсткім, чым хто-небудзь».

Ён паўтарыў, што Зяленскі няўдзячны за амерыканскую дапамогу. «Забіраў грошы ў ЗША гэтак жа лёгка, як цукерку ў дзіцяці», — пракаментаваў ён. Па словах Трампа, ён чакае заключэння з Украінай здзелкі па рэдказямельных металах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула