БЕЛ Ł РУС

Зяленскі паслаў Трампу ліст з прабачэннямі за інцыдэнт у Белым доме

10.03.2025 / 20:25

Nashaniva.com

Зяленскі папрасіў прабачэння ў Дональда Трампа за інцыдэнт у Авальным кабінеце Белага дома, накіраваўшы прэзідэнту ЗША адмысловы ліст, заявіў спецпасланнік Трампа Стыў Уіткаф у эфіры тэлеканала Fox News.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп падчас скандальнай сустрэчы ў Белым доме 28 лютага. Фота: AP Photo/ Mystyslav Chernov

«Я думаю, гэта быў важны крок», — заявіў Уіткаф.

Акрамя таго, спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША заявіў, што амерыканцы не спынялі перадачу выведвальных звестак, «неабходных украінцам у якіх-небудзь абарончых мэтах».

Уіткаф уваходзіць у склад дэлегацыі ЗША, якая заўтра павінна сустрэцца з украінскімі перамоўшчыкамі ў Джыдзе ў Саудаўскай Аравіі.

«Было шмат абмеркаванняў паміж нашымі камандамі і ўкраінцамі, а таксама еўрапейцамі, — ён. — Я б назваў гэта прагрэсам».

Па словах Уікафа, ён таксама спадзяецца, што важнае пагадненне па рэдказямельных металах будзе падпісана падчас сустрэч на гэтым тыдні.

Чытайце таксама:

ЗША разглядаюць змякчэнне столі цэнаў на расійскую нафту і зняцце санкцый з алігархаў

Трамп цісне на Зяленскага: эксперты пра жорсткі план прэзідэнта ЗША

Трамп: Зяленскі падпіша дамову аб карысных выкапнях

На перамовах у Саудаўскай Аравіі ЗША высветляць, ці гатова Украіна да міру

Трамп заявіў, што Украіна «можа не выжыць у любым выпадку»

«No Donald Trump!» Канадцы пераспявалі фінскую песню «Njet Molotov» 1939 года

Каментары да артыкула