Свет55

Трамп: Зяленскі падпіша дамову аб карысных выкапнях

У інтэрв’ю тэлеканалу Fox News прэзідэнт ЗША гаварыў пра Украіну, Блізкі Усход, інфляцыю, сітуацыю на паўднёвай мяжы і ядзерную зброю.

Фота: AP Photo / Mstyslav Chernov

Дональд Трамп выказаў упэўненасць, што, нягледзячы на жорсткую размову, якая адбылася 28 лютага ў канцы сустрэчы з прэсай у Авальным кабінеце Белага дома, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі вернецца да размовы і падпіша дамову па рэдказямельных металах, піша «Голас Амерыкі».

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў яшчэ раз, што гэтая дамова патрэбная, бо яна аднаўляе справядлівы баланс паміж ЗША і Еўропай у пытаннях сродкаў, укладзеных у падтрымку Украіны, і ўмоў, на якіх яны былі дадзены.

«Ён (Зяленскі) разумны хлопец, і ён жорсткі хлопец, — адзначыў Трамп. — І ён браў грошы з нашай краіны пры Байдэне, як дзіця цукеркі… Я проста не думаю, што ён удзячны…».

Дональд Трамп падкрэсліў, што ўкраінцы сапраўды адважна змагаліся, але нагадаў, што менавіта ён, падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну, паставіў Украіне «Джавеліны».

Аднак найважнейшым 47-ы прэзідэнт ЗША лічыць тое, што жахлівыя падзеі, якія адбываюцца цяпер, не адбыліся б, калі б ён застаўся на пасадзе прэзідэнта на другі тэрмін.

«Вы б не ўбачылі, як Расія ўварвалася ва Украіну. У вас не было б гэтай сітуацыі з ХАМАС, і 7 кастрычніка ніколі б не адбылося, таму што Іран быў зруйнаваны…

У вас ніколі б не было найгоршай эвакуацыі, якую калі-небудзь бачыў свет, я маю на ўвазе — Афганістан, які стаў самым галоўным днём ганьбы ў гісторыі нашай краіны.

Каментары5

  • Лявон
    10.03.2025
    Ты сам галоўная ганьба зша цяпер
  • Улад
    10.03.2025
    Падпіша Зяленскі гэтую дамову, ці не падпіша - ніякай розніцы. Тых гарантый, якія патрабуе Украіна, Трамп не дасць. Зноў скажа, што для Украіны жадаць міру - гэта аддаць Пуціну тэрыторыі. І ўсё ж такі лепш падпісаць дамову. Каб не даваць лішняй падставы Трампу абвінаваціць Зяленскага, што вайна працягваецца.
  • Чубаты Лапідар
    10.03.2025
    Трамп - гэта "шэрыф", які прыехаў на месца згвалтавання і патрабуе ад ахвяры падпісаць дамову на секс па згодзе, прыгаворваючы, што ахвяра ўсё адно можа не выжыць і што яна мусіць быць вельмі ўдзячная "шэрыфу".

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць