Запусцілі платформу для віртуальных падарожжаў па страчанай архітэктуры
У Беларусі запрацавала Xraytours — платформа, якая з дапамогай 3D-мадэлявання і тэхналогій дапоўненай рэальнасці (AR) аднаўляе страчаныя архітэктурныя помнікі краіны. Карыстальнікі могуць віртуальна перанесціся да разбураных замкаў, касцёлаў, сінагог і цэркваў, каб убачыць іх у адноўленым выглядзе.
Скрыншот з сайта
Як піша каманда праекта, платформа накіраваная не толькі на захаванне культурнай спадчыны, але і на супрацьстаянне вынішчэнню беларускай ідэнтычнасці.
За стагоддзі шматлікія гістарычныя аб’екты былі разбураныя пад ціскам вайны, савецкай палітыкі і культурнай асіміляцыі. Xraytours вяртае гэтыя помнікі да жыцця, выкарыстоўваючы архіўныя даныя і гістарычныя матэрыялы для дакладнай рэканструкцыі.
Пры гэтым кожны ахвотны можа наведаць сайт Xraytours, пратэсціраваць платформу і нават зрабіць фота з адноўленымі будынкамі праз AR. Стваральнікі праекта просяць карыстальнікаў пакідаць зваротную сувязь, каб удасканальваць прадукт і пашыраць базу даступных гістарычных аб’ектаў.
Чытайце таксама:
Чаму на Беларусі насамрэч няма 700-гадовых дубоў і як старажытная архітэктура дапамагае батанікам