«Іх тактыка ёсць і будзе — хлусіць і вінаваціць». Ва Украіне адрэагавалі на заяву Пуціна адносна 30-дзёнага перамір'я
У Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны пракаментавалі заявы Пуціна адносна перспектыў перамір'я з Украінай, сказаныя на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 13 сакавіка.
Андрэй Каваленка
«Важна разумець, што інфармацыйная стратэгія Расіі будзе накіраваная ў любым выпадку на тое, каб вінаваціць Украіну ў іх жа парушэннях, вылучаць дзіўныя патрабаванні і зрабіць усё гэтак жа, як было падчас Мінска. Гэта іх тактыка ёсць і будзе — хлусіць і вінаваціць», — заявіў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзынфармацыі пры РНБА Андрэй Каваленка.
Пры гэтым яшчэ напярэдадні дарадца Пуціна Юрый Ушакоў заявіў, што Расія не зацікаўленая ў часовым спыненні агню. Паводле яго слоў, Масква лічыць такое перамір'е нібыта «часовай перадышкай» для ўкраінскіх вайскоўцаў. Андрэй Каваленка назваў гэтыя словы маніпуляцыяй.
Чытайце таксама:
Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы
«Нафіг я сюды прыйшоў?» Лаўроў не стрымаў эмоцый перад сустрэчай Пуціна і Лукашэнкі ВІДЭА
Лукашэнка: Трамп зранку кажа адно, а вечарам другое
Лукашэнка: У амерыканцаў няма ніякага плана, яны проста зандуюць глебу