Польская паліцыя пакуль не змагла вызначыць, дзе знаходзіцца Мельнікава
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка заявіў, што паводле атрыманай ім учора позна ўвечары інфармацыі ад праваахоўных органаў Польшчы, месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай і яе дачок пакуль устанавіць не ўдалося.
Пошукі працягваюцца. Латушка паабяцаў па ўзгадненні з праваахоўнікамі Польшчы інфармаваць аб развіцці сітуацыі.
«Па запэўненні польскіх праваахоўнікаў для высвятлення сітуацыі прыкладаецца максімум намаганняў», — дадаў Латушка.
Чытайце таксама:
Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант
Станіслава Гліннік расказала пра версіі знікнення Анжалікі Мельнікавай і грошы Каардынацыйнай рады
Анжаліка Мельнікава была адказная за гранты для «Кіберпартызанаў»