Грамадства4040

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Самая гарачая тэма беларускага ўікэнда.

Анжаліка Мельнікава

Анжаліка Мельнікава (у дзявоцтве Бялевіч). Нарадзілася ў Нясвіжы. Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 2011—2018 працавала ў «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», апошнія два гады — намесніцай генеральнага дырэктара па сувязях з грамадскасцю. Пасля пайшла ў дэкрэтны адпачынак. У 2020-м пасля двух затрыманняў на пратэстах разам з мужам і дзецьмі выехала ва Украіну, а пасля ў Польшчу. Далучылася да НАУ як спецыяліст па камунікацыях, з часам узнялася да пасады спікеркі Каардынацыйнай рады. У разводзе, мае дзвюх дачок: Ганну (13 гадоў) і Таццяну (7 гадоў).

Чытайце архіўнае інтэрв'ю: «Пазваніў міністр: Анжаліка, куды ты лезеш?» Былая топ «Кока-Колы» расказвае, як стала спікеркай Каардынацыйнай рады

Анжаліка Мельнікава

Таямнічае знікненне Мельнікавай і яе мужа

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе сябры паведамілі ўвечары 28 сакавіка.

У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Па інфармацыі польскіх сілавікоў, яна пакінула Польшчу некалькі тыдняў таму.

Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе прыкладна пра 10 сакавіка. У гэты дзень спікерка адправіла паведамленне ўсім дэлегатам КР, у якім папярэдзіла пра хваробу: 

«У мяне ўскладненне пасля кавіду, і сёння пацвердзілася запаленне лёгкіх. Цяпер я на ўколах і антыбіётыках. Калі ўзнікне нешта сапраўды важнае і тэрміновае, я заўсёды буду на сувязі і змагу ўдзельнічаць у неадкладных нарадах / званках праз Zoom. Але прашу паставіцца з разуменнем — я буду на бальнічным бліжэйшыя два тыдні».

Ці насамрэч Мельнікава хварэла? Незразумела. Аднак у любым разе з абвешчаным «запаленнем лёгкіх» яна адправілася ў аэрапорт і, не папярэдзіўшы нікога, паляцела ў Лондан.

Ці былі з Анжалікай яе дзве малыя дочкі, якія жылі з ёй? Адказу на гэтае пытанне пакуль няма.

Прыкладна ў гэтыя ж дні былы муж спікеркі, айцішнік Андрэй Мельнікаў, таксама выехаў з Варшавы. Ён вярнуўся ў Беларусь.

Анжаліка Мельнікава

Грашовае пытанне

У канцы 2022 года, яшчэ да з’яўлення ў Каардынацыйнай радзе, Анжаліка Мельнікава стала заснавальніцай фонду Białoruś Liberty. У склад яго кіраўніцтва ўваходзіла прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юліяна Шаметавец.

Як высветлілася, Мельнікава займалася пошукам грантавага фінансавання для «Кіберпартызанаў».

Каардынацыйная рада, якую ўзначальвае Мельнікава, не мае ніякага юрыдычнага статуса. Фактычна гэта проста нейкі клуб па інтарэсах. Аднак калі ўдзельнікі КР знайшлі фінансаванне пад яго, то вырашылі атрымліваць грошы ад донараў менавіта на рахунак таго самага Białoruś Liberty.

У лісце, які Мельнікава на развітанне адправіла сябрам КР, паведамлялася, што неўзабаве павінны прыйсці грошы ад донара. Па словах крыніцы «Нашай Нівы», гаворка ідзе пра першы транш — памерам каля 100 тысяч еўра.

Калі Мельнікава знікла, аказалася, што ніхто не можа праверыць стан рахункаў. Ці прыйшлі грошы на КР? Ці Мельнікава іх зняла альбо перавяла? Адказу на гэтыя пытанні няма. Не могуць праверыць свой рахунак і «Кіберпартызаны».

Сам факт таго, што КР атрымлівае такія немалыя грошы, стаў нечаканасцю для некаторых дэлегатаў. Яны былі ўпэўненыя, што КР працуе бясплатна.

Анжаліка Мельнікава. Фота: Міра Лесялішская, Белсат

Рэакцыя прапаганды

Інфармацыя пра знікненне Мельнікавай з’явілася ўвечары ў пятніцу. Не маючы метадычак, прапагандысты не ведалі, як рэагаваць. На працягу суботы вымалявалася дзве лініі.

Частка памыйных пралукашэнкаўскіх тэлеграм-каналаў проста пераказвае інфармацыю з незалежных медыя, дадаючы кпіны і здзекі з недарэчнай сітуацыі.

Блізкі да КДБ прапагандыст АНТ Ігар Тур спрабуе шматзначна намякаць, што да знікнення Мельнікавай могуць быць датычныя беларускія спецслужбы, а яна, маўляў, працавала як агент прыкрыцця. Ці гэта сур’ёзныя заявы, ці жартаўлівы блеф, незразумела. Ніякай канкрэтыкі ў яго словах не гучыць.

Вынікі

Дзе знаходзіцца Анжаліка Мельнікава? У апазіцыі няма адказу на гэта пытанне. Ці існуе ён у беларускай дзяржавы, пакажа час. Як мінімум у іх ёсць магчымасць спытаць пра яе лёс у былога мужа спікеркі.

Польскія сілавікі расследуюць справу аб знікненні жанчыны, але пакуль не інфармуюць грамадскасць пра інфармацыю, якую атрымліваюць з Лондана. Куды паляцела Мельнікава далей, які канчатковы пункт яе таямнічага падарожжа — галоўнае пытанне на гэты момант.

Каментары40

  • Курт
    29.03.2025
    Трэ высылаць на пошукі “Рэкса”.
  • Ё
    29.03.2025
    Дык а дзе муж гэтай Мельнікавай? У якой краіне ён зараз жыве ?
  • .
    29.03.2025
    Праглядзеў каменты пад папярэднімі артыкуламі на гэтую тэму.
    Для мяне загадка, адкуль у людзей столькі ўпартай ўпэўненасці, калі з фактаў могуць вынікаць зусім розныя версіі.

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць