Турчына ў Маскве суправаджаў эскорт матацыклістаў
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын зрабіў першы пасля свайго прызначэння замежны візіт. Прымалі Турчына ў Маскве па нязвыкла высокім рангу: для суправаджэння нават выдзелілі картэж матацыклістаў.
Аляксандр Турчын і Міхаіл Мішусцін
Пра невыпадковасць выбару месца першага візіту сказаў сам Турчын:
«Характэрнай асаблівасцю адносін, якія склаліся паміж нашымі краінамі і народамі, з'яўляецца тое, што свае першыя візіты пасля выбараў альбо пасля прызначэння кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь традыцыйна ажыццяўляе менавіта ў Расійскую Федэрацыю. Гэта наглядна сведчыць пра прыярытэтнасць і доўгатэрміновасць беларуска-расійскага стратэгічнага партнёрства».
Аляксандр Турчын
Таксама ён падкрэсліў, што
«мы нацэленыя на дакладнае выкананне асноўных напрамкаў рэалізацыі саюзнай дамовы на 2024-2026 гады. Гэтыя дакументы — наш арыенцір, дарожная карта для далейшай пабудовы Саюзнай дзяржавы».
Аляксандр Турчын у Маскве праводзіць перамовы са сваім расійскім калегам Міхаілам Мішусціным. Да месца перамоў яго даставілі ў суправаджэнні картэжу матацыклістаў. Такое робіцца толькі для гасцей самага высокага рангу. Узровень прыёму адмыслова адзначыла ўрадавая прэс-служба.
Чытайце таксама:
Стартавала анлайн-апытанне беларусаў наконт эканомікі і жыцця, анансаванае прэм'ерам Турчыным
Сацыёлаг пра анлайн-анкету ад Турчына: Нічым не адрозніваецца ад апытання на сайце «Нашай Нівы»
Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына
Лукашэнка рэзка абсек ініцыятыву прэм'ера Турчына: «Пачынае варушыць старое»