Лукашэнка падаваў беларускім гарадам вымпелы за мінулую вайну
Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 красавіка ўказ, згодна з якім шэсць беларускіх гарадоў узнагароджаныя вымпелам «За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны». Адзначаныя такім чынам райцэнтры Кобрын, Рэчыца, Слонім, Сянно, Слаўгарад і Смалявічы.
Фота ілюстрацыйнае
«У гэтых населеных пунктах на ўсіх этапах вайны дзейнічалі ачагі баявога супраціву нямецка-фашысцкім захопнікам, актыўны ўдзел у якім прымалі мясцовае партыйна-камсамольскае і патрыятычнае падполле, партызанскія фарміраванні і сілы народнага апалчэння, якія ўзаемадзейнічалі з часткамі рэгулярнай Чырвонай Арміі», — паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.
Уручэнне вымпелаў будзе прымеркаванае да Дня Перамогі.
Чытайце таксама:
У Гомелі не дазволілі флэшмоб прыхільнікаў Лукашэнкі, а адправілі на палігон
Сёлета кошт салюту да Дня Перамогі ў Мінску амаль удвая перавысіць леташні