Грамадства11

У Гомелі не дазволілі флэшмоб прыхільнікаў Лукашэнкі, а адправілі на палігон

Гомельская група прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі, якая збіралася правесці ў людным месцы на вуліцы Мазурава «патрыятычны аўтафлэшмоб», але была вымушана яго адмяніць «з-за адсутнасці фінансавання», атрымала новае месца для арганізацыі акцыі, гэта ўскраіна Гомеля.

Фота: sb.by

Мерапрыемства пройдзе 23 красавіка на закрытай тэрыторыі вучэбна-трэніровачнага палігона МНС на вуліцы Аб’езнай, даведаўся Флагшток у адным з чатаў.

Удзельнікі хочуць выстройваць свае аўтамабілі ў фігуру ў выглядзе медаля «Герой Савецкага Саюза», зняць відэа з дрона і прысвяціць гэтую акцыю «80-годдзю з Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

Раней Флагшток паведамляў, што праўладны флэшмоб планавалі правесці на пляцоўцы каля Лядовага палаца, але міліцыя запатрабавала буйную суму за суправаджэнне акцыі, таму ініцыятарам давялося адмовіцца ад сваёй ідэі.

Каментары1

  • Ёсік
    08.04.2025
    Бачу адныя толькі Жыгулі, астатнія замежныя аўто. Неяк не патрыятычна. Адное пытаньне да ёлупняў - што такога зрабіў ваш кумір, каб займацца вось такой бздурой? Здаецца, Гамсельмаш хутка лясьнецца ў бездань, а вы нечага фанабэрыцеся.

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам19

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку4

У Гомелі аўто збіла двух падлеткаў на самакаце8

Найлепшым дворнікам Магілёва стаў цемнаскуры беларус з гвінейскімі каранямі7

Кефірны прадукт з бактэрыяй даўгалецця хутка з'явіцца ў магазінах Беларусі4

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў31

Трамп даў Ірану 48 гадзін на адкрыццё Армузскага праліва. І сказаў, што зробіць, калі яны не пагодзяцца30

Якія прафесіі штучны інтэлект хутка заменіць на 90%: вынікі новага даследавання20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам19

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць