БЕЛ Ł РУС

Тарыфы Трампа ўступілі ў сілу

9.04.2025 / 7:16

Nashaniva.com

На Усходнім узбярэжжы ЗША ў 00:00 9 красавіка (07:00 па Мінску) уступілі ў сілу абвешчаныя прэзідэнтам Трампам пошліны на імпарт з амаль усіх краін свету.

Фота: Christopher Furlong / Getty Images

Індэксы амаль усіх ужо адкрытых азіяцкіх біржаў працягнулі падзенне. Такійскі Nikkei 225, у прыватнасці, пасля адкрыцця знізіўся на 2,6%, тайваньскі Taiex — на 4%, піша Бі-бі-сі.

Не падае пакуль толькі шанхайскі SSE Composite — ён падрос на дзве дзясятыя працэнта.

Тым часам цэны на нафту ў чаканні сусветнага спаду і, адпаведна, скарачэння попыту, апусціліся ніжэй за ўзровень чатырохгадовай даўнасці: цана барэля Brent складае ўжо толькі крыху больш за 60 даляраў.

Чытайце таксама:

ЗША ўвялі супраць Кітая тарыфы 104%

Трамп пагражае Кітаю новымі гіганцкімі мытамі, але азіяцкія біржы растуць

Каментары да артыкула