Свет22

Трамп пагражае Кітаю новымі гіганцкімі мытамі, але азіяцкія біржы растуць

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп запэўніў, што не збіраецца адкладаць увядзенне новых імпартных пошлін, і двойчы за панядзелак пагразіў Кітаю новымі гіганцкімі пошлінамі. Тым не менш, азіяцкія фондавыя індэксы пры адкрыцці таргоў у аўторак пачалі часткова адыгрываць падзенне папярэдняга дня, піша Бі-бі-сі.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Дональд Трамп спачатку заявіў пра намер дадаць яшчэ 50% да ўжо абвешчаных 54-працэнтных пошлін на кітайскі імпарт у сваёй сацсетцы Truth Social. Прэзідэнт ЗША паведаміў, што зробіць гэта, калі Пекін не адменіць сваё рашэнне адказаць на пошліны, абвешчаныя Трампам у пятніцу, сіметрычнымі 34-працэнтнымі зборамі з амерыканскага імпарту.

Потым ён пацвердзіў гэты намер на прэс-канферэнцыі ў Белым доме. Калі Трамп выканае абяцанне, то кітайскі імпарт у ЗША будзе абкладзены 104-працэнтнымі пошлінамі: 20% новы прэзідэнт увёў у сакавіку і яшчэ 34% звыш таго — на мінулым тыдні. Міністэрства гандлю КНР у адказ у аўторак заявіла, што Кітай не паддасца на шантаж і будзе змагацца з пошлінамі да канца.

Пагрозу Трампа дадаць яшчэ 50% міністэрства назвала «памылкай дадаткова да ранейшай памылкі» і запатрабавала ад амерыканскага прэзідэнта адмяніць рашэнні пра пошліны і распачаць перамовы.

Ніякіх паўз

Журналісты спыталі ў Трампа, ці не думае ён пра «паузу» ва ўвядзенні абвешчаных пошлін у дзеянне, і ён адказаў адмоўна.

«Мы не разглядаем [такую паўзу]. У нас шмат-шмат краін, якія едуць на перамовы пра здзелкі з намі, і гэта будуць сумленныя здзелкі», — сказаў Трамп.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт, якому Трамп даручыў весці гэтыя перамовы, сказаў у панядзелак тэлеканалу Fox, што Кітай «ізалюе сябе», адказваючы на пошліны Трампа, і што ён, Бесэнт, спадзяецца, што па выніках перамоў з іншымі краінамі тарыфы для іх будуць зніжаны.

Азія адыгрывае частку страт

Нягледзячы на пагрозу для ўсёй сусветнай эканомікі, якую многія спецыялісты бачаць у пошлінах Трампа, а таксама пагрозу новага вітка гандлёвай вайны асобна паміж ЗША і Кітаем, азіяцкія біржы ў аўторак пачалі адыгрываць вялікае падзенне, якое яны перажылі напярэдадні.

Індэкс Такійскай біржы Nikkei 225 вырас на пачатку таргоў раніцай аўторка больш чым на 6%. У панядзелак ён упаў на 7,8%.

Выраслі і фондавыя рынкі ў Аўстраліі, Паўднёвай Карэі, а таксама ў Ганконгу і Шанхаі. У той жа час каштоўныя паперы на тайваньскай біржы працягнулі падаць: яе індэкс TAIEX у першыя хвіліны таргоў знізіўся яшчэ на 2,5%.

Вялікае падзенне ў панядзелак перажылі фондавыя рынкі і Азіі, і Еўропы, і толькі амерыканскія індэксы, што зніжаліся на мінулым тыдні пасля заяў Трампа пра гандлёвую вайну з усім светам, на пачатку новага тыдня трымаліся больш-менш на ранейшым узроўні.

Каментары2

  • Грышка
    08.04.2025
    он шёл на Одессу а вышел к Херсону
  • усё
    08.04.2025
    усё лапідарней й лапідарней

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю22

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?4

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў1

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць