БЕЛ Ł РУС

Кірыл Руды рэлакаваўся ў ААЭ

9.04.2025 / 17:34

Nashaniva.com

Былы памочнік Лукашэнкі і пасол Беларусі ў Кітаі, доктар эканамічных навук, прафесар Кірыл Руды пераехаў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, піша Office Life.

Кірыл Руды

«Я змяніў свой погляд на Блізкі Усход. Так што для любых асабістых сустрэч я буду ў асноўным даступны ў ААЭ», — напісаў вядомы эканаміст у сацсетках.

Кірыл Руды быў памочнікам Лукашэнкі па эканамічных пытаннях (2013-2016), паслом Беларусі ў Кітаі (2016-2020). Пакінуўшы дзяржаўную службу, ён працаваў у сістэме Банка БелВЭБ і ўваходзіў у раду Банка развіцця. Потым Кірыл Руды некаторы час выкладаў у БДЭУ і выступаў у якасці кансультанта.

Летась яго запрасілі ў IT-кампанію Andersen Lab каардынаваць працу з дзяржорганамі розных краін. Акрамя таго, Руды мае частковую занятасць у якасці намесніка старшыні бізнэс-платформы Eurasia Gulf.

Чытайце таксама:

Кірыл Руды знайшоў сабе новую працу ў Дубаі, але зусім не па статусе

«Рэчы практычныя і субстантыўныя, але адсутнічае палітычная логіка». Былы дыпламат — пра новыя прызначэнні

Руды знайшоў плюсы ў санкцыях на калій

Былы пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды напісаў захапляльную кнігу пра гэтую краіну — і яе новую «эпоху Сі»

Каментары да артыкула