Грамадства11

«Рэчы практычныя і субстантыўныя, але адсутнічае палітычная логіка». Былы дыпламат — пра новыя прызначэнні

Што азначаюць новыя дыпламатычныя прызначэнні? «Наша Ніва» задала гэтае пытанне былому супрацоўніку Міністэрства замежных спраў Беларусі Паўлу Слюнькіну.

Новапрызначаныя паслы (злева на права): Ігар Маршалаў, Аляксандр Мацукоў, Ігар Белы, Раман Раманоўскі, Сяргей Маліноўскі, Аляксандр Чарвякоў: Фота: прэс-служба Лукашэнкі

Аляксандр Лукашэнка прызначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, Сербію і Інданезію.

Былы супрацоўнік беларускага МЗС і палітычны аналітык Павел Слюнькін лічыць, што гэта збольшага «звычайныя прызначэнні кар'ерных дыпламатаў» — за выключэннем Кітая і Зімбабвэ.

У Кітай адпраўлены Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

«Калі гаварыць пра Чарвякова, то гэта даволі распаўсюджаная практыка — прызначаць у краіны, якія лічацца стратэгічнымі саюзнікамі, пасламі людзей з высокіх пасадаў», — каментуе прызначэнне былога міністра эканомікі на дыпламатычную службу эксперт.

Чарвякоў замяніў Юрыя Сянько, які ўзначальваў беларускае дыпламатычнае прадстаўніцтва ў Пекіне з 19 лістапада 2020 года. Ранейшыя пасады Сянько былі звязаныя з мытнай службай.

Замена Сянько на Чарвякова адбылася неўзабаве пасля таго, як Лукашэнку не запрасілі на трэці форум «Пояс і шлях». На двух папярэдніх ён быў.

Да Юрыя Сянько са жніўня 2016 па студзень 2020 года Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Кітаі быў Кірыл Руды. Да дыпламатычнай службы ён займаў пасаду начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта і памочніка Аляксандра Лукашэнкі па эканамічных пытаннях. 

Што да астатніх навапрызначаных кіраўнікоў дыпламатычных місіяў, то Павел Слюнькін, не бярэцца тлумачыць, што стаіць за гэтымі прызначэннямі. «Думаю, што за імі стаяць рэчы практычныя і субстантыўныя, але адсутнічае нейкая палітычная логіка», — заўважае ён.

На яго погляд, «да 2020 году ўсе гэтыя службоўцы паехалі б амбасадарамі ў еўрапейскія сталіцы, а цяпер адпраўленыя ў іншыя краіны».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

«Мне 34 гады, я беларус, упершыню ў жыцці ўбачу мірную перадачу ўлады». Гэты допіс былога беларускага дыпламата ўзварушыў твітар

Кірыл Руды назваў пяць прычын, чаму рэформ не будзе (у Беларусі ў 2016 годзе)

Лукашэнка назваў міністра абароны Кітая «самай медыйнай персонай свету»

Беларуская эканоміка пайшла ў рост, але «мабілізацыйныя падыходы» захаваюцца

Каментары1

  • Доўбні
    20.11.2023
    А кахда будзіт пасол па Северо-Западному краю? І очэнь інцярэсна каму той пасол уручаць вірыцяльныя граматы будзіт? Можэт ваапшчэ ента Берасцейская грамата будзіт?

Цяпер чытаюць

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў32

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць