БЕЛ Ł РУС

Трамп падымае мыты супраць Кітая да 125%, прыпыняе іх супраць іншых краін

9.04.2025 / 20:37

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падымае стаўкі ў гандлёвай вайне з Кітаем — цяпер мыты супраць ягонай прадукцыі будуць складаць ужо не 104, а 125%.

Дональд Трамп. Фота: Kevin Dietsch/Getty Images

«Ва ўмовах адсутнасці павагі, якую Кітай праяўляе да сусветных рынкаў, я прыняў рашэнне неадкладна павялічыць тарыф, які спаганяецца з Кітая Злучанымі Штатамі Амерыкі, да 125%. Спадзяюся, што ў бліжэйшай будучыні Кітай усвядоміць: часы, калі можна было абкрадаць ЗША і іншыя краіны, мінулі — гэта больш непрымальна, нежыццяздольна», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Новыя тарыфы Трамп уводзіць пасля таго, як Кітай на амерыканскія 104% адказаў сваімі 84%.

У той жа час павышэнне тарыфаў для астатніх краін часова адмяняецца.

«У адрозненне ад гэтага, з улікам таго, што больш за 75 краін звярнуліся да прадстаўнікоў Злучаных Штатаў, уключаючы Дэпартаменты гандлю, фінансаў і гандлёвага прадстаўніцтва ЗША (USTR), каб пачаць перамовы адносна пытанняў, звязаных з гандлем, гандлёвымі бар’ерамі, тарыфамі, валютнымі маніпуляцыямі і неманетарнымі тарыфамі, і з улікам таго, што гэтыя краіны, паводле маёй настойлівай рэкамендацыі, не ўжылі ў адказ ніякіх мераў супраць ЗША, я санкцыянаваў 90-дзённую паўзу і значнае зніжэнне ўзаемнага тарыфу на гэты перыяд — да 10%, што таксама ўступае ў сілу неадкладна».

Чытайце таксама:

Краіны Еўрасаюза ўзгаднілі першую хвалю новых тарыфаў на імпарт з ЗША

Першы дзень вялікіх тарыфаў Трампа: інвестары пазбаўляюцца ад даляра і аблігацый ЗША

Кітай уводзіць пошліны ў памеры 84% на тавары з ЗША

Трамп пра краіны, супраць якіх увёў пошліны: Яны тэлефануюць, дупу мне цалуюць, хочуць заключыць здзелку

Тарыфы Трампа ўступілі ў сілу

ЗША ўвялі супраць Кітая тарыфы 104%

Каментары да артыкула