БЕЛ Ł РУС

У большасці крам сеткі «Санта» знайшлі парушэнні

9.04.2025 / 21:12

Nashaniva.com

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло выбарачную праверку крам ТАА «Санта Рытэйл». Пад яе трапілі гандлёвыя пункты рытэйлера ў больш чым дзясятку гарадоў Беларусі, а таксама ў Гомельскім раёне.

Фота ілюстрацыйнае

«Парушэнні па гандлі ўстаноўленыя практычна ў кожным аб'екце (77%). У 33% правераных аб'ектах — невыкананне пераліку тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі, у тым ліку ў продажы адсутнічалі крухмал, капуста белакачанная, агуркі, яблыкі свежыя, бульба», — інфармуе МАРГ.

Акрамя гэтага, у сямі крамах кантралёры знайшлі ў продажы прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Былі выяўленыя і факты адсутнасці цэннікаў на шэраг тавараў.

Таксама малаказмяшчальны прадукт з заменнікам малочнага тлушчу «Касічка» быў выкладзены для продажу без абавязковага інфармацыйнага надпісу «Прадукты з заменнікам малочнага тлушчу».

Праверка сеткі гэтых крам яшчэ працягваецца.

Чытайце таксама:

У дзейнасці буйной гандлёвай сеткі знайшлі вельмі шмат парушэнняў

МАРГ папрасіў гандаль не паказваць рэкламу 8-10 мая, аформіць вітрыны ў вайсковым стылі, а на касіраў надзець пілоткі

МАРГ выявіў парушэнні ў кожнай другой краме

Гандлёвыя сеткі працягнулі дзеянне сацыяльных зніжак

Каментары да артыкула