БЕЛ Ł РУС

З рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі грошы. Невядома, ці яна сама

10.04.2025 / 16:48

Nashaniva.com

З рахунка фонду «Białoruś Liberty», заснаванага Анжалікай Мельнікавай, знялі грошы, паведаміла крыніца тэлеканала «Белсат» у Міністэрстве замежных справаў Польшчы. Дзе знаходзіцца сама Мельнікава, па-ранейшаму невядома.

Анжаліка Мельнікава

Паводле крыніцы «Белсата» ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы, грошы з рахунку фонду Анжалікі Мельнікавай знялі. Зрабіла гэта Мельнікава сама, а калі так, то ці па сваёй волі, ці пад прымусам, невядома.

Як паведамлялася раней, на рахункі фонду Białoruś Liberty, заснаванага Мельнікавай, былі пераведзеныя грошы для Каардынацыйнай рады і «Кіберпартызанаў». Паводле дамовы з донарам, КР не раскрывае звестак. Для «Кіберпартызанаў» былі пераведзеныя некалькі дзясяткаў тысяч долараў, доступу да рахунку ў «Кіберпартызанаў» няма.

Прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юльяна Шаметавец расказала «Белсату»: 

«Мы не можам дакладна сказаць, ці здымала Анжаліка нейкія грошы з рахунку фундацыі, бо не маем доступу да яго. Цяпер мы працуем над тым, каб атрымаць гэты доступ. Калі ён будзе атрыманы, зможам дакладна вызначыць, ці здымаліся грошы, колькі і калі. Апошні раз, калі мы правяралі рахунак, на ім былі толькі сродкі, звязаныя з праектамі «Кіберпартызанаў», і іх заставалася няшмат».

Выканаўца абавязкаў спікеркі КР Стася Гліннік сказала «Белсату», што такой інфармацыі ў КР не маюць.

Прэс-служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, кіраўнік якога Павел Латушка кантактуе з польскімі праваахоўнікамі ў справе знікнення Мельнікавай, пракаментавала «Белсату»:

«Мы не маем дачынення да гэтага фонду. Мы не ведаем, дзе, калі і якая сума была знятая, а таксама чые гэта былі грошы. У нас няма інфармацыі, якая магла б дапамагчы растлумачыць гэтыя пытанні. Таксама нам не паступала ніякай афіцыйнай інфармацыі ад праваахоўнікаў па гэтым пытанні».

Фонд «Białoruś Liberty» тым часам змяніў кіраўніка: з 9 красавіка старшынём стаў Віталь Пацехін, былы вайсковец, якога ў Беларусі завочна асудзілі паводле абвінавачвання ў атацы дрона на базу АМАП. Прадстаўніца «Кіберпартызанаў» Юльяна Шаметавец пацвердзіла «Белсату», што прызначыла яго кіраваць фондам.

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нічога не ведаюць і трывожацца.

Чытайце таксама:

У фонда, куды прыходзілі грошы для Каардынацыйнай рады, з'явіўся новы кіраўнік замест зніклай Мельнікавай

Ці пагражае ўзлом акаўнта Мельнікавай тым, хто галасаваў на выбарах у Каардынацыйную раду? Адказвае Лібер

З акаўнта зніклай Мельнікавай былі спампаваныя файлы Каардынацыйнай рады

Каментары да артыкула