Грамадства1717

Ці пагражае ўзлом акаўнта Мельнікавай тым, хто галасаваў на выбарах у Каардынацыйную раду? Адказвае Лібер

Усхваляваная віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады Стася Гліннік паведаміла пра тое, што яшчэ 13 сакавіка невядомыя выгрузілі з акаўнта зніклай спікеркі Анжалікі Мельнікавай файлы, якія тычыліся дзейнасці КР. Стратэгічны план, бюджэт, даклады… І калі выкраданне стратэгічнага плана КР беларускімі спецслужбамі — гэта нешта з разраду палітычнага анекдота, то як справа з сапраўды адчувальнай рэччу — асабістымі данымі ўдзельнікаў галасавання ў протапарламент? 

Павел Лібер

«Па-першае, на момант выбараў [на чале КР] яшчэ не было ніякай Мельнікавай», — супакойвае айцішнік Павел Лібер, да якога з адпаведным пытаннем звярнулася «Наша Ніва». Падчас правядзення выбараў у Каардынацыйную раду Лібер арганізоўваў тэхнічны бок галасавання. 

«Па-другое, ніхто з КР не меў доступу да персанальных даных. Па-трэцяе, у прынцыпе не існуе нейкай цэнтральнай базы ўдзельнікаў галасавання, якую можна выкрасці, выкупіць ці ўзламаць. 

Усе персанальныя звесткі заставаліся ў тэлефонах карыстальнікаў і нікуды не сцякаліся. Галасавалі людзі хэшам — унікальным лічбавым адбіткам, у які пераўтвараліся іх асабістыя даныя. Набор лічбаў, сімвалаў і літар. 

Так што, адказ: не, узлом Мельнікавай ніякім чынам не пагражае тым, хто прагаласаваў», — рэзюмаваў Лібер. 

Анжаліка Мельнікава

Пра знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай яе калегі паведамілі ўвечары 28 сакавіка. У заяве Паўла Латушкі гаварылася, што сувязь адсутнічае з 25 сакавіка, аднак гаворка ідзе пра анлайн-камунікацыю. Насамрэч Мельнікаву ўжывую не бачылі ўжо даўным-даўно. Пазней стала вядома, што Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Еўрасаюза 26 лютага, а яе былы муж з'ехаў з Польшчы ў Беларусь 3 сакавіка.

7 красавіка журналістам «Люстэрка» ўдалося паразмаўляць з былым мужам Анжалікі Мельнікавай, які пацвердзіў, што знаходзіцца ў Беларусі, а дзеці — пры ім. Бацькі Мельнікавай у размове з журналістам «Еўрарадыё» таксама пацвердзілі, што дзеці знаходзяцца ў Беларусі, а пра месцазнаходжанне самой Анжалікі яны самі нібыта нічога не ведаюць.

Выканаўца абавязкаў спікеркі Каардынацыйнай рады Станіслава Гліннік 8 красавіка паведаміла, што была атрыманая інфармацыя, «якая тычыцца бяспекі ўсёй Каардынацыйнай рады».

Падчас дадатковай праверкі было пацверджана, што 13 сакавіка з акаўнта Анжалікі Мельнікавай былі спампаваныя файлы, да якіх яна мела доступ у рамках працы Каардынацыйнай рады. Сярод іх — стратэгічны план, бюджэт, унутраныя даклады і іншыя аперацыйныя матэрыялы, пачынаючы з ліпеня 2024 года.

Пацвердзілася таксама інфармацыя пра тое, што тэлефон Мельнікавай 19 сакавіка працаваў з тэрыторыі Беларусі.

Каментары17

  • Язэп Вакуліч
    09.04.2025
    сколькі стукачоу́ разкрылі , агентуры , а Беларусы у́сё рагочуць .
    ..цы в глаза а им божья роса
  • Айтишник 80 lvl
    09.04.2025
    Все эти взломы, сливы, липовые паспорта, кгбшные кроты и пропавшие спикерки совершенно безопасны. Никому ничего не грозит, особенно находящимся в РБ. Инфа 100%. Продолжаем сражаться с режимом, кто в деле - шлите личные данные.
  • а навошта
    09.04.2025
    яны стварылі акаўнт лукашэнкаўскай агентцы?

Цяпер чытаюць

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Усе навіны →
Усе навіны

Знакаміты расійскі цыркач з «Дзю Салей» ратуе стары млын у беларускай вёсцы і просіць пра талаку4

«Першыя месяцы я плакала». Супрацоўніца пункта выдачы заказаў — пра штрафы, абразы і перапрацоўкі2

«Гэтыя словы злятаюць не з вуснаў аўтара, а ад адмоўных персанажаў». Праханаў апраўдваецца за раман, у якім зло выпісаў Пуціна4

Пасля пратэстаў у Грузіі затрымалі пяць чалавек. Прэм'ер абвясціў аб правале пятай спробы майдану6

У Новалукомлі адкрылі рыбны кансервавы завод. Кажуць, аналагаў прадукцыі ў Беларусі няма3

Пуцін: Пастаўка Кіеву «Тамагаўкаў» разбурыць адносіны з ЗША9

У Беларусі вырастуць цэны на некаторыя аўтамабілі, а выбар стане меншым. Вось чаму7

У мужчын таксама бывае клімакс: калі ён надыходзіць і чым адрозніваецца ад жаночага3

У сталіцы 90% настаўнікаў — жанчыны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць