Узброены беларус напаў з пісталетам на паліцэйскіх у Расіі
Узброены мужчына напаў на паліцэйскіх у Расіі. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Следчага камітэта.
Здарэнне адбылося ў Обнінску Калужскай вобласці. Інцыдэнт пачаўся, калі мінак паведаміў паліцэйскім пра мужчыну, які сядзеў у аўтамабілі і, верагодна, быў нецвярозы.
Пры набліжэнні паліцэйскіх да аўтамабіля падазраваны выйшаў і накіраваў на іх прадмет, падобны да зброі, працягваючы рухацца ў іх бок. Ігнаруючы патрабаванні спыніцца, ён пачаў пагражаць паліцэйскім.
Тыя адкрылі агонь у паветра, каб прадухіліць напад, і здолелі ўзяць яго пад кантроль.
Пазней расійскія тэлеграм-каналы ўдакладнілі, што нападнік — беларус.
Следчыя органы ўжо завялі крымінальную справу. Беларус падазраецца ў здзяйсненні злачынства, звязанага з ужываннем гвалту і пагрозай яго ўжывання да прадстаўнікоў улады. Для затрымання мужчыны супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўжылі фізічную сілу.
У дадзены момант затрыманы дастаўлены ў аддзяленне паліцыі, а прадмет, падобны да пісталета, канфіскаваны.