БЕЛ Ł РУС

Расія забараніла ўвоз прадукцыі «Малочнага гасцінца»

11.04.2025 / 17:25

Nashaniva.com

Рассельгаснагляд забараніў увозіць у Расію малочную прадукцыю, вырабленую вытворчым участкам «Малочны гасцінец» ААТ «Мінскі малочны завод № 1». Пра гэта сказана ў лісце расійскага ведамства, піша Office Life.

Фота: thebtw.com

Рассельгаснагляд звярнуўся ў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі з просьбай з 11 красавіка прыпыніць ветэрынарную сертыфікацыю на адрас расійскіх атрымальнікаў малочнай прадукцыі беларускага прадпрыемства.

У лісце сказана, што ўвоз прадукцыі названага прадпрыемства з 12 красавіка ў Расію не дапускаецца.

З чым звязана абмежаванне, не ўдакладняецца.

Чытайце таксама:

Юрый Чыж зарэгістраваў у Расіі новую інвесткампанію. Старыя прыносяць яму толькі страты

Колькі каштуе беларускі камамбер?

Круты адкрыў у Вілейцы вытворчасць сыру з белай цвіллю

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева

Каментары да артыкула