Грамадства44

Стала вядома, у чым абвінавачваюць былога гендырэктара «Беллакта» Аляксея Грытусева

Пра тое, што ён правёў у СІЗА ўжо больш за год, «Наша Ніва» пісала два месяцы таму. Як высветлілася, Грытусеву пагражае да 12 гадоў калоніі.

Аляксей Грытусеў у 2023 годзе. Фота з ягонага фэйсбука

Аляксею Грытусеву 49 гадоў. Ён мінчук, адвучыўся ў сталічнай школе №84, а пасля ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце.

Спачатку Грытусеў працаваў на малаказаводзе ў Камянцы, пасля быў намеснікам генеральнага дырэктара на «Савушкавым прадукце». А ў 2007-2011 гадах кіраваў ваўкавыскім малочным прадпрыемствам «Беллакт».

Алексей Грытусеў у 2011 годзе

Пасля быў дырэктарам Гарадскога абласнога інвестыцыйнага агенства. Урэшце Грытусеў вярнуўся ў бізнэс. Апошні ягоны бізнэс — падмаскоўная кампанія «Оптымафуд», якая прадае ў Расію беларускую ежу. Абароты паставак прадуктаў, выкананых ім у 2019 годзе, склалі каля 8 мільёнаў даляраў.

Па звестках суразмоўцаў «Наша Нівы», ён яшчэ ў лістападзе 2023 стаў фігурантам «малочнай справы» і быў змешчаны ў СІЗА. Тады яго абвінавачвалі ў адкатах ад дылераў за пастаўкі таннай прадукцыі, як гэта было, напрыклад, у «цукровай справе», па якой затрымлівалі дырэктараў цукровых заводаў.

Грытусева пачынаюць судзіць 3 сакавіка 2025 года ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Яго вінавацяць па двух артыкулах — «падатковае махлярства ў асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243-2 КК) і «ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры» (ч. 3 арт. 243 КК). Грытусеву пагражае да 12 гадоў калоніі са штрафам і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • %%
    02.03.2025
    Экспарт на Расію мяса-малака з'яўляецца крымінальна небяспечным.
  • Dzmitry
    02.03.2025
    Дык ён Сяргей ці Аляксей?
  • Ад Рэд.
    02.03.2025
    Дзякуй, паправілі

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА21

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»209

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА21

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць