БЕЛ Ł РУС

Украінцы ўдарылі «Хаймарсам» па расійскім пункце кіравання ў Суджанскім раёне

14.04.2025 / 15:38

Nashaniva.com

11 красавіка каля 17:15 УСУ нанеслі ракетны ўдар па перадавым пункце кіравання (ППК) войскаў 30-га мотастралковага палка (в/ч 72162), размешчанага ў сяле Гуева Суджанскага раёна Курскай вобласці, піша тэлеграм-канал «Досье шпиона», інсайды якога раней заўсёды спраўджваліся.

HIMARS. Фота: Getty Images

Удар, як сцвярджаецца, быў нанесены з выкарыстаннем РСЗА HIMARS.

У выніку яго 7 чалавек (намеснік камандзіра палка, камандзір узвода сувязі, 5 вайскоўцаў разведвальнай роты) забітыя, 4 — параненыя. Сярод параненых — камандзір 30-га мотастралковага палка палкоўнік Шыпіцын.

Гэты ППК перыядычна падвяргаўся дронавым і ракетным нападам з украінскага боку і раней.

Чытайце таксама:

Мінабароны Расіі абвінаваціла УСУ ва ўдары па газавымяральнай станцыі «Суджа» з дапамогай HIMARS

Як Украіне ўдалося знішчыць чатыры верталёты ў Белгарадскай вобласці

Разам з прапагандыстам Федарчаком загінулі яшчэ два прадстаўнікі расійскіх СМІ

Каментары да артыкула