БЕЛ Ł РУС

У 44 гады памерла сястра беларускага загінулага добраахвотніка Васіля Парфянкова

14.04.2025 / 16:32

Nashaniva.com

Алесю Парфянкову кідалі на Акрэсціна — за факт сваяцтва з каліноўцам.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Жанчына хварэла на рак печані. Лячылася яна дома — адмаўлялася ад стацыянару, расказаў яе сваяк «Нашай Ніве».

«Казала, не, усё нармальна, аперацыю рабіць не трэба. Яна проста нікога не хацела засмучваць. Заўсёды, калі я тэлефанаваў, калі яна яшчэ здымала трубку, яна ўсміхалася, была добрая, вясёлая», — успомніў ён.

На мінулым тыдні Парфянковай спатрэбілася хуткая медыцынская дапамога. 10 красавіка жанчына памерла ў Мінскай гарадской клінічнай бальніцы №2.

12 красавіка яе пахавалі на Заходніх могілках у Мінску.

У 2022 годзе сястру і маці Васіля Парфянкова затрымлівалі пасля вобшуку ў кватэры. Тады іх асудзілі да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Са слоў мінчанкі, якая была разам з імі ў ізалятары на Акрэсціна, іх абвінавацілі ў «непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі і ў тым, што яны нібы напалі на тых, хто іх затрымліваў».

Васіль Парфянкоў — былы беларускі палітвязень, удзельнічаў у Плошчы-2010. Быў абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках, асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі, але праз некаторы час памілаваны Лукашэнкам. У 2014 годзе беларус ваяваў на Данбасе на баку ўкраінцаў, атрымаў грамадзянства, служыў у арміі.

Меркавана ён загінуў 26 чэрвеня 2022 года каля Лісічанска Луганскай вобласці. Парфянкоў быў разам з іншымі беларусамі з Палка імя Кастуся Каліноўскага на заданні — дапамагаў украінскім салдатам выйсці з горада. 

Чытайце таксама:

Жонка загінулага ва Украіне беларуса-добраахвотніка Васіля Парфянкова пайшла на вайсковую службу

«Ён быў маім каханнем на ўсё жыццё». Вялікае інтэрв’ю з удавой байца Васіля Парфянкова 

Сілавікі працягваюць тэрарызаваць сваякоў беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Украіне

«На судзе яны плакалі і гаварылі, каб ім не шылі тое, чаго не было». Сталі вядомыя акалічнасці суда над маці і сястрой Парфянкова

Каментары да артыкула