Грамадства88

Жонка загінулага ва Украіне беларуса-добраахвотніка Васіля Парфянкова пайшла на вайсковую службу

З пачатку расійскага ўварвання ў 2014 годзе Алена была валанцёрам і інструктарам па тактычнай медыцыне — яна зарэгістравала грамадскую арганізацыю, якая праводзіла адпаведныя трэнінгі для вайскоўцаў.

Гэтай дзейнасцю яна займалася і пасля расейскага ваеннага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года, піша Радыё Свабода.

«Дзеці засталіся з маімі бацькамі ў Кіеве», — паведаміла Свабодзе Алена. У Васіля і Алены нарадзіліся сын Мілан і дачка Саламея. Таксама разам з імі жыў Любамір — старэйшы сын Алены.

Алена Гергель мяркуе, што ўкраінскаму войску вельмі патрэбныя матываваныя людзі. «Патрэбныя патрыёты, людзі, якія прагнуць перамогі», — перакананая яна.

Паводле яе слоў, больш дакладна сфера яе службы будзе вызначаная праз месяц пасля так званай «вучэбкі».

Алена Гергель паведаміла, што некалькі дзён таму на фронце загінуў кіраўнік добраахвотніцкага руху «АУН» Мікола Каханіўскі. У яго батальёне з 2014 года ваявалі беларусы, у тым ліку і яе муж Васіль Парфянкоў. Мікола Каханіўскі заўсёды падтрымліваў патрыятычны рух беларусаў — удзельнічаў у акцыях салідарнасці з затрыманымі ў Беларусі ў часе пратэстаў, з палітвязнямі, выступаў супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расеі.

«Ён загінуў пад Ваўчанскам (Харкаўская вобласць. — РС). Нядаўна я перадавала яму і ягоным хлопцам аптэчкі. Дагэтуль не магу паверыць. Апошнія нітачкі з мінулым разарваныя, ужо ніколі не будзе як раней», — сказала яна.

Алена кажа, што ад такіх звестак яна становіцца толькі «больш злой, і ўсё».

«І таму я ўхваліла гэтае цяжкае рашэнне, бо вельмі люблю дзяцей, але ў нас ні ў каго не будзе жыцця, калі мы не пераможам. Ані мяне, ані дзяцей не будзе ўвогуле. У Саламеі днямі выпуск у садочку, які я прапушчу, бо не змагу прысутнічаць, але ёсць вышэйшая мэта. І шмат чаму якраз я навучылася ў Міколы Каханіўскага», — адзначыла Алена Гергель.

Алена Гергель у якасці валанцёркі таксама падтрымлівала беларускі праект «З Украінай у сэрцы», створаны фондам «Вольная Беларусь» і ўкраінскімі актывістамі. Выстава пра загінулых ва Ўкраіне беларускіх добраахвотнікаў прэзентавалася ў абласных цэнтрах Украіны, а таксама ў Літве і Польшчы.

***

Яе муж Васіль Парфянкоў меркавана загінуў 26 чэрвеня каля Лісічанска Луганскай вобласці. Ён быў разам з іншымі беларусамі з Палка імя Кастуся Каліноўскага на заданні — дапамагаў украінскім салдатам выйсці з горада. Ягонае цела пакуль няма магчымасці вярнуць на падкантрольную Украіне тэрыторыю.

Парфянкоў ад пачатку 2000-х быў у нацыянальным руху, уваходзіў у незарэгістраваную Беларускую партыю свабоды, удзельнічаў у акцыях «Маладога фронту» і «Зубра».

Удзельнічаў у абароне Курапатаў. Некалькі разоў яго прызнавалі палітвязнем. У 2014 годзе Васіль зʼехаў ва Украіну, дзе далучыўся да батальёна добраахвотніцкага руху «АУН». Быў паранены.

Каментары8

  • Влад
    12.06.2024
    Чтобы в случае чего дети вообще сиротами остались.
  • Тэкля
    12.06.2024
    Выжыць і перамагчы!
  • Илья
    12.06.2024
    Влад, из-за преступных действий рашистских оккупантов, в Украине сейчас много детей сирот.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі46

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі людзей у Беларусі пакаралі за падзеж жывёлы2

Хто тыя людзі, якімі запоўнілі Нацыянальны футбольны стадыён пры яго адкрыцці?20

Папа Леў XIV выступіў за святкаванне ўсімі хрысціянамі Вялікадня ў адзін дзень5

Рутэ: НАТА трэба павялічыць выдаткі на СПА ў пяць разоў3

У мінскай Грушаўцы каля адной з кавярняў заўважылі малпу1

У Расіі прапанавалі адключаць інтэрнэт па начах для павышэння нараджальнасці8

Памёр пісьменнік і разведчык Фрэдэрык Фарсайт1

Каханне, здрада і мядовы месяц. Жанчыну ў Індыі арыштавалі за забойства мужа адразу пасля вяселля2

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі46

Еўрасаюз рыхтуе поўную забарону аперацый з беларускімі банкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць