БЕЛ Ł РУС

Даходы «Мак.бай» у мінулым годзе рэзка павялічыліся

15.04.2025 / 21:23

Nashaniva.com

Былы «Макдональдс» у 2024 годзе паказаў добрыя фінансавыя вынікі. Пра гэта журналісты «Люстэрка» даведаліся з фінансавай справаздачы, дасяжнай на сэрвісе «Картатэка».

«Мак.бай» у Магілёве. Фота: «Яндэкс Мапа»

Сетка рэстаранаў «Мак.бай» зарабіла 188,7 мільёны рублёў, што на траціну больш, чым было год таму. Год таму гэты паказчык падаў — на 22% у параўнанні з папярэднім.

Цяпер прыбытак ад дзейнасці рэстаранаў вырас амаль у два разы і склаў 25,1 млн рублёў.

Істотна павялічыліся даходы ад выплат у адрас кампаніі працэнтаў па выдадзеных пазыках, каштоўных паперах — рост быў з 5 да 394 тысячы рублёў. Кампанія заплаціла больш за 4,6 мільёны рублёў падатку на прыбытак.

А чысты прыбытак (тое, што застаецца ў кампаніі пасля выплаты ўсіх падаткаў і абавязковых выдаткаў) павялічыўся на 132% — да 17,1 мільёны рублёў.

Летась у кампаніі працавала 1722 чалавекі.

У чэрвені 2024 году ў кампаніі змяніўся ўладальнік. Сетка рэстаранаў праз кампанію «Кволіці Фуд» стала належаць двум беларусам — Аляксею Саўчуку і Вікторыі Данько. Саўчук валодае малакаперапрацоўчымі заводамі ў Беларусі і Расіі і ўваходзіць у топ-30 паспяховых беларускіх бізнесменаў.

У лютым гэтага года беларускія ўлады засакрэцілі звесткі пра ўладальнікаў сеткі рэстаранаў хуткага харчавання.

Чытайце таксама:

Выязны «Мак.бай» у Маладзечне сабраў вялізныя чэргі. А што з цэнамі?

Улады засакрэцілі звесткі пра ўладальнікаў «Мак.Бай»

«Макдональдс» афіцыйна стаў «Мак.by»

Каментары да артыкула