Грамадства33

Улады засакрэцілі звесткі пра ўладальнікаў «Мак.Бай»

Беларускія ўлады засакрэцілі звесткі пра ўладальнікаў сеткі рэстаранаў хуткага харчавання «Мак.Бай» (ex-Mcdonald’s) у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), піша «Бюро».

Onliner.by

У чэрвені 2024 года ў яе змяніўся ўладальнік. Сетка рэстаранаў стала належаць праз кампанію «Кволіці Фуд» дваім беларусам — Аляксею Саўчуку і Вікторыі Данько. Саўчук валодае малакаперапрацоўчымі заводамі ў Беларусі і Расіі і ўваходзіць у топ-30 паспяховых беларускіх бізнэсоўцаў.

Немагчыма дакладна сказаць, калі дадзеныя пра ўладальнікаў былі схаваныя, але дзесьці паміж 10 чэрвеня 2024 года і 13 лютага 2025 года яны зніклі з рэестра як у кампаніі «Мак.Бай», так і ў «Кволіці Фуд».

Раней беларуская дзяржава ў асобе Дзяржкаммаёмасці праз суд змагла забраць сабе сетку рэстаранаў хуткага абслугоўвання ў папярэдніх уладальнікаў — сінгапурскай фірмы KSB Victory Restaurants PTE.LTD. Ёю ў сваю чаргу валодаў казахстанскі бізнэсовец Кайрат Баранбаеў і дырэктарка беларускай сеткі рэстаранаў Mcdonald’s Вікторыя Данько.

Судовыя рашэнні па гэтай справе былі таксама засакрэчаныя. У Банку дадзеных судовых пастаноў па гэтай справе захоўваюцца толькі файлы са шматкроп’ем. Уся рэзалютыўная частка схаваная ад грамадскасці, хаця рашэнні па эканамічных справах раней публікаваліся ў адкрытым доступе.

Гэта не першы выпадак, калі ўлады засакрэчваюць інфармацыю пра ўладальнікаў кампаній. Раней Belpol расказваў пра кампанію «Усход Пропертыз Менеджмент», якая валодае адной з рэзідэнцый Аляксандра Лукашэнкі на Заслаўскім вадасховішчы і атрымлівае грошы ад структур братоў Карычаў. Дык вось у гэтай кампаніі таксама выдаленыя звесткі пра ўладальнікаў з АДР. 

Але і гэта не ўсё. «Бюро» знайшло інфармацыю, што адно з прадпрыемстваў «кашалька» Лукашэнкі — Аляксея Алексіна — пастаўляе ў новы «Мак.Бай» сваю прадукцыю. У ліпені 2023 года Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю паведамляла, што сетка рэстаранаў «пераходзіць на айчынныя прадукты». Выявілася, што кампанія «Велес-Міт», якая належыць сям’і Аляксея Алексіна, — пастаўшчык бургерных катлет і вяндліны для сеткі рэстаранаў. 

Раней «Наша Ніва» са спасылкай на свае крыніцы паведамляла, што прыглядваць за «Мак.Бай» паставілі якраз блізкага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца — Аляксея Алексіна.

Аднак гэта не адзіныя буйныя беларускія пастаўшчыкі ў новай-старой сетцы. Таксама беларускую прадукцыю ў рэстараны «Мак.Бай» пастаўляе «Савушкаў прадукт» (малочныя прадукты), «Сервалюкс» (прадукты з курыцы) і «Салігорская птушкафабрыка».

Каментары3

  • Іксперд
    27.02.2025
    Калі б гэтыя "бізнэсмены" не былі звязаныя з рэжымам, то не было б сэнсу засакрэчваць інфармацыю пра іх.
  • Ёсіе
    27.02.2025
    А мо таму, каб беларусы не даведаліся, хто труціць іхных дзетак шкоднай ежай?
  • 1
    27.02.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

Bad Bunny выйграў «Грэмі» за найлепшы альбом года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць