БЕЛ Ł РУС

«Што такое лібертэ?» Гомельскі неўролаг на прыёме задае пацыентам пытанні па французскай мове і гісторыі

16.04.2025 / 14:19

Nashaniva.com

Доктар на прыёме просіць перакласці вядомыя французскія словы, а яшчэ можа задаць гістарычнае пытанне.

У Гомелі працуе доктар-неўролаг, які вельмі любіць французскую мову. Пра незвычайнага доктара расказала ў TikTok адна з пацыентак. 

Дзяўчына прыйшла на прыём па даведку для паступлення, а трапіла на раптоўны экзамен па французскай мове і гісторыі. Неўролаг папрасіў пацыентку перакласці словы і выраз mont blanc (белая гара), cherchez la femme (шукайце жанчыну), liberté (свабода) і égalité (роўнасць). Гэта да вядомага лозунгу Французскай рэвалюцыі.

@alliiisse_ лучший репетитор #elbruso #foruyou #teamwork #глобальныерекомендации #fyppppppppppppppppppppp #rec #рекомендации #тренды #невролог ♬ som original -

А потым доктар спытаў, які імператар прыходзіў да ўлады двойчы. З відэа не зусім зразумела, пра каго ідзе гаворка, але цалкам верагодна, што пра Напалеона Банапарта. Праўда, у такім выпадку сам неўролаг дапусціў памылку: Напалеон вярнуўся да ўлады на 100 дзён не ў 1814, а ў 1815 годзе. Аўтар відэа расказала, што апытанне доўжылася паўгадзіны.

У каментарыях адзначыліся і іншыя пацыенткі незвычайнага доктара:

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула